Баварска-Штраўбінгскае герцагства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баварска-Штраўбінгскае герцагства
ням.: Teilherzogtum Bayern-Straubing

Герцагства
Wappen Bezirk Niederbayern.svg
1353 — 1432


Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
Hainaut-Bavaria Arms.svg


Герб
Map Bavaria-Straubing - Karte Straubing-Holland.png
Сталіца Штраўбінг
Рэлігія Каталіцтва
Дынастыя Вітэльсбахі
Пераемнасць
Герцагства Ніжняя Баварыя
Баварска-Інгальштацкае герцагства
Ландсгут-Баварскае герцагства
Баварска-Мюнхенскае герцагства

Баварска-Штраўбінгскае герцагства (ням.: Teilherzogtum Bayern-Straubing), таксама вядомае як Штраўбінг-Галандскае герцагства (ням.: Teilherzogtum Straubing-Holland) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 13531432 гадах. У склад герцагства ўваходзілі розныя ўладанні, шырока рассеяныя па тэрыторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі: паўночная частка Ніжняй Баварыі (з цэнтрам у горадзе Штраўбінг), а таксама графствы Галандыя, Зеландыя, Эно (Генегау) і Фрызія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці ў 1347 годзе імператара Людвіга IV Баварскага засталіся шэсць сыноў і багатая спадчына. Першапачаткова Баварыя знаходзілася пад сумесным кіраваннем братоў, але ў 1349 годзе яна была падзелена на Верхнюю і Ніжнюю. Ніжняя Баварыя пры гэтым дасталася тром сынам: Стэфану II, Вільгельму I і Альбрэхту I. У 1353 годзе адбыўся новы падзел — Ніжняя Баварыя была падзелена на 2 герцагствы. Стэфану дасталася Баварска-Ландсгуцкае герцагства, а Вільгельму і Альбрэхту — Баварска-Штраўбінскае герцагства.

Вільгельм (1330—1388) у 1350 годзе паўстаў супраць маці, Маргарыты II д’Авен (1310—1356), якая кіравала з 1345 года графствамі Галандыя і Зеландыя, патрабуючы перадаць кіраванне Галандыяй і Зеландыяй яму. Гэты канфлікт атрымаў назву Вайна кручкоў і трэскі. Нягледзячы на англійскую дапамогу, Маргарыта пацярпела паражэнне і ў 1354 годзе была вымушана перадаць кіраванне графствамі. Пасля смерці маці ў 1356 годзе Вільгельм атрымаў у спадчыну і Эно. Але пазней у яго пачаліся прыступы вар'яцтва, пасля чаго з 1358 года ён трымаўся ў замку Гаага.

Рэгентам яго ўладанняў стаў яго брат Альбрэхт (1336—1404). Яму прыйшлося ваяваць з герцагам Гелдэрна Эдуардам, душыць мецяжы знаці. Пазней ён наладзіў адносіны з Францыяй. Пасля смерці брата Вільгельма ў 1388 годзе ён атрымаў у спадчыну ўсе яго ўладанні.

Пасля смерці Альбрэхта ў 1404 годзе яго спадчыннікам стаў старэйшы сын Вільгельм II (1365—1417). Ён быў вымушаны душыць мяцеж сеньёраў Аркеля ў Эно, пазней ён дапамог свайму брату Ёгану, скінутаму ў 1406 годзе з пасады льежскага біскупа, вярнуць у 1408 годзе сваю пасаду. Быўшы прыхільнікам герцагаў Бургундыі, Вільгельм умяшаўся на іх боку ў грамадзянскую вайну паміж арманьякамі і бургіньёнамі. У 1415 годзе Эно было спустошана войскамі, якія ўдзельнічалі ў бітве пры Азенкуры.

Пасля смерці ў 1417 годзе Вільгельма II яго ўладанні павінна была атрымаць у спадчыну дачка, Якоба (1401—1436). Але яе дзядзька, льежскі біскуп Ёган III (1375—1425), склаў з сябе сан біскупа і прад'явіў правы на ўладанні брата. У выніку яна захавала за сабой толькі Эно, а Галандыя, Зеландыя і Штраўбінг дасталіся Ёгану. Якоба беспаспяхова змагалася за вяртанне сваёй спадчыны, для чаго спачатку выйшла замуж у 1418 годзе за герцага Брабанта Жана IV, а потым, зразумеўшы, што муж ёй не можа дапамагчы, кінула яго і знайшла прытулак у Англіі, дзе, ануляваўшы папярэдні шлюб, выйшла замуж за Хэмфры, герцага Глостэра.

Пасля смерці Ёгана III пратэктарам яго зямель стаў герцаг Бургундыі Філіп III Добры, з якім Якоба была вымушана памірыцца. Паводле дагавора ў Дэлфце 3 чэрвеня 1428 года Якоба была прызнана графіняй Эно, а Філіп стаў намеснікам яе ўладанняў і спадчыннікам.

Раздзел Баварска-Штраўбінгскага герцагства ў 1429 годзе. Колерам пазначаны часткі, якія адышлі:
карычневым — да Баварыі-Інгальштата
жоўтым — да Баварыі-Ландсгута
зялёным — да Баварыі-Мюнхена

Паколькі ў Баварыі выключаўся пераход трона па жаночай лініі, уласна Баварска-Штраўбінскае герцагства па рашэнні імператара ў 1429 годзе апынулася падзелена паміж Баварска-Інгальштацкім, Баварска-Ландсгуцкім і Баварска-Мюнхенскім герцагствамі. Але Якоба да 1432 года насіла тытул герцагіні Баварска-Штраўбінскай. У 1432 годзе яна падняла паўстанне ў Генце супраць Філіпа, але яно было задушана і ў красавіку 1433 года Якоба была вымушана адрачыся ад графства на карысць Філіпа. З гэтага моманту Эно ўвайшло ў склад Бургундскага герцагства.

Герцагі Баварска-Штраўбінгскія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]