Багародзіца (гімн)
Гімны Беларусі | |
---|---|
Гімн ВКЛ (14—18 стст.) | |
Гімн БНР (1918) | |
Гімн Беларускай ССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Гімн Беларусі (з 2002) |

«Багародзіца» — гімн Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стагоддзях і найстарэйшы польскі рэлігійны гімн. З XV стагоддзя зваўся таксама «Песняй Айчыны» і ўжо тады лічыўся старадаўнім[1]. Спяваўся пры каранацыях, прыдворных цырымоніях і іншых урачыстасцях, войскам перад бітвамі, пры асвячэнні мошчаў святых, на пахаваннях дзяржаўных асоб[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Багародзіцу» адносяць да гімнаў, а не да малітваў, на падставе наяўнасці вершаванага тэксту. Найстарэйшы запіс тэксту з мелодыяй зроблены ў 1407 годзе. Упершыню ў крыніцах «Багародзіца» згадваецца Янам Длугашам, у сваёй Хроніцы ён распавядае, што на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-літоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і, патрасаючы дзідамі, рушыла на ворага[1]. Мабыць, у Вялікім Княстве Літоўскім тэксты «Багародзіцы» змяшчаліся ў многіх распаўсюджаных рукапісах і друкаваных выданнях, ад так званага «Статута Яна Ласкага» (1506) да «Volumina legum» (1732).

Так, напрыклад, варыянт «Багародзіцы» пад назвай «Песнь о велебной девици Панне Марии» ўключан разам з важнымі заканадаўчымі актамі ў спіс Замойскіх[2][3] Статута ВКЛ 1529 года (зборнік на старабеларускай мове). Акрамя таго, гімн на польскай мове быў уключан у склад лацінамоўных Лаўрэнцеўскага і Пулкаўскага спісаў[4] Статута ВКЛ 1529 года.
У XVI стагоддзі быў перакладзены на лацінскую мову. Вядома шаснаццаць нотных запісаў «Багародзіцы», зробленых у XV—XVIII стагоддзях.
Мелодыя Багародзіцы набліжана да мелодый грыгарыянскага харалу; запісаны нотамі-неўмамі на пяцілініі, у ключы ФА, у малой актаве, такім чынам, прызначана для выканання мужчынскім хорам ва ўнісон ці голасам. Танальна мелодыя належыць да 1. грыгарыянскага тону. Тэкст з рукапісу 1407 года з’яўляецца найранейшым вядомым сёння вершаваным запісам польскай мовы.
Найстаражытнейшы вядомы тэкст (1407)[правіць | правіць зыходнік]
- Bogurodzica, dziewica
- Bogiem sławiena Maryja
- Twego syna, Gospodzina,
- Matko zwolena Maryja
- Zyszczy nam Spuści nam. Kyrieleison.
- Twego dzela krzciciela, Bożycze
- Usłysz głosy, napełń myśli człowiecze.
- Słysz modlitwę, jąż nosimy
- A dać raczy, jegoż prosimy,
- A na świecie zbożny pobyt
- Po żywocie rajski przebyt.
- Kyrieleison.
Беларускі варыянт перакладу[5]:
- Багародзіца, Дзявіца
- Богам славёна, Марыя
- У твайго сына, Гаспадзіна
- Маці звалёна, Марыя
- Зычы нам і адпусці нам
- І дзеля Хрысціцеля, Божыца
- Слыш галасы, чалавечы мыслі поўнь
- І малітву табе узносім
- І даць рады цябе ж просім
- Дай на свеце збожны пабыт
- Па жывоце дай райскі быт
- Багародзіца, Дзявіца
- Богам славёна, Марыя
Сучаснае выкананне[правіць | правіць зыходнік]
- Гурт «Стары Ольса» пад кіраўніцтвам Змітра Сасноўскага выконвае гімн «Багародзіца» на беларускай мове.
Зноскі
- ↑ а б в Славянамоўная паэзія ВКЛ 16-18 стст./ А. У. Бразгуноў. Каментарыі.
- ↑ Песнь о велебной девици Панне Марии // Статут ВКЛ 1529 г.: спіс Замойскіх.
- ↑ С. Лазутка, Э. Гудавичюс. Первый Литовский Статут. с. 50.
- ↑ С. Лазутка, Э. Гудавичюс. Первый Литовский Статут. с. 95, 101.
- ↑ http://totalbelarus.blogspot.com.by/2012/12/blog-post_3.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі)
- Лазутка С., Гудавичюс Э. Первый Литовский Статут / Вильнюс. гос. ун-т им. В. Капсукаса, Ин-т истории АН ЛССР. — Т. 1. Ч. 1, Палеографический и текстологический анализ списков. — Вильнюс: Минтис, 1983.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багародзіца (гімн)
- Тэкст «Багародзіцы» на сайце гурта «Стары Ольса»
- Ці спявалі мы «Багародзіцу»?
- Выкананне арыгінальнага гімна на YouTube.