Багдан Аляксеевіч Мышэнка
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Багдан Аляксеевіч Мышэнка | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 снежня 1994[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 77 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Багдан Мышэнка (нар. 29 снежня 1994, Гэраныміўка, Чаркаская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Александрыя».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У ДЮФЛ гуляў у складзе палтаўскай каманды «Моладзь». У 2012 годзе падпісаў кантракт з данецкім «Металургам», за які паспеў згуляць 9 матчаў у чэмпіянаце Украіны (з іх сем разоў выхадзіў на замену). Дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 3 жніўня 2014 года ў гульні супраць львоўскіх «Карпат» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Пасля завяршэння сезона 2014/15 гадоў Мышэнка ўпершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Украіны, дзе ў першым жа матчы атрымаў пашкоджанне нагі, з-за якога быў вымушаны прапусціць да 1,5 месяцаў[3]. У ліпені 2015 года было абвешчана аб расфарміраванні данецкага «Металурга», такім чынам траўмаваны ігрок застаўся без клуба.
У статусе свабоднага агента праходзіў прагляд у харкаўскім «Металісце»[4]. У канцы жніўня 2015 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[5], які пакінуў у студзені 2016 года[6]. У ліпені 2016 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну»[7].
У лютым 2017 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», з якім стаў выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату Грузіі. У лютым 2018 года далучыўся да складу беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[8]. Замацаваўся ў аснове беларускай каманды, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне па меркаванні тарпедаўскіх заўзятараў. У сезоне 2019 з 7 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.
У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[9] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне з «Александрыяй»[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2015 года быў выкліканы галоўным трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[11]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, а Мышэнка прыняў удзел у першым матчы супраць Малдовы (5:0). Паўабаронца з’явіўся на полі на 54-й хвіліне замест Алега Данчанкі, на 59-й забіў гол, а ўжо на 60-й быў заменены на Дзмітрыя Хлёбаса з-за сур’ёзнай траўмы[3].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Грузіі: 2017
Зноскі
- ↑ Bogdan Myshenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bohdan Myshenko // FBref.com
- ↑ 3,0 3,1 Металлург Д: Мышенко пропустит до шести недель (руск.) . football.ua (3 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2015.
- ↑ На просмотр в «Металлист» приехал Богдан Мишенко (руск.) . ФК-Металлист.com (21 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2015.
- ↑ Игрок молодёжной сборной Украины перешёл в молдавский клуб (руск.) . UA-football.com (31 жніўня 2015).
- ↑ Богдан Мышенко: «Возвращаюсь в Украину, есть интерес нескольких клубов Премьер-лиги» (руск.) . MatchDay.ua (25 студзеня 2016). Праверана 25 студзеня 2016.
- ↑ Мышенко перешёл в Десну (руск.) . SportArena.com (14 ліпеня 2016). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Украинский полузащитник Мышенко подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.) . football.by (16 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ Мышенко и Климович покинули "Торпедо-БЕЛАЗ" (руск.) . football.by (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
- ↑ Официально: Экс-хавбек "Торпедо-БелАЗ" Мышенко стал игроком "Александрии" (руск.) . football.by (13 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.
- ↑ Молодежная сборная Украины: заявка на Мемориал Лобановского (руск.) . ФФУ (27 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)