Багдан Багданавіч Саламярэцкі
Багдан Багданавіч Саламярэцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Галоўчынскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Дажбог Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 мая 1589 Крычаў |
||||||
Смерць | 1630 | ||||||
Род | Саламярэцкія | ||||||
Бацька | Багдан Іванавіч Саламярэцкі | ||||||
Маці | Ева з Корсакаў | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[1] |
Багдан Багданавіч Саламярэцкі, у хрышчэнні Ісакій (1589 — 1630) — вялікалітоўскі арыстакрат герба «Равіч». Староста крычаўскі (з 1620). Адзін з найбольш паслядоўных абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік княжацкага роду Саламярэцкіх, галіны смаленскіх князёў Расціславічаў. Сын князя Багдана Іванавіча Саламярэцкага (? — 1602) і Евы з Корсакаў.
Багдан Багданавіч Саламярэцкі нарадзіўся 30 мая 1589 года ў Крычаве. Яго хросным быў нейкі жабрак, ахрышчаны як Ісакій у імя святога Ісакія Далмацкага. Выхоўваўся ў духу вернасці праваслаўю. З 5 гадоў Багдан пачаў вучыцца ў Лаўрэнція Зізанія, а ў канцы 1590-х гадоў бацька запрасіў іншага вядомага настаўніка і прапаведніка Мялеція Сматрыцкага, пад кіраўніцтвам якога малады Багдан Саламярэцкі праходзіў навучанне. Пасля яны разам выехалі на вучобу ў Еўропу. Багдан вучыўся ва ўніверсітэтах Брэслаў, Нюрнберга, Лейпцыга і Вітэнберга.
Пасля свайго вяртання з-за мяжы ў 1604 працягваў справу бацькі адносна падтрымкі праваслаўя ў Літве і Беларусі. Разам з князем Багданам Агінскім Багдан Саламярэцкі падтрымліваў дзейнасць Віленскага і Менскага праваслаўных брацтваў.
У 1620 у князь Багдан Саламярэцкі быў прызначаны старостам крычаўскім. У 1626 у вырашыў у сваім маёнтку Баркалабава заснаваць Свята-Духаў манастыр для процідзеяння уніі. Аднак гэты план не паспеў ўвасобіць з прычыны раптоўнай смерці ў 1630 годзе. Яго справу завяршыла сястра Алена з мужам Багданам Статкевічам.
Яму прысвечана «Евангелле вучыцельнае» (Еўе, 1616).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 107.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Саламярэцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 538. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 86-121.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Князі Саламярэцкія Архівавана 5 мая 2014.