Багноўка чорная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Багнаўка)
Багноўка чорная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Empetrum nigrum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23743
NCBI  191066
EOL  586630
GRIN  t:15127
IPNI  30371508-2
TPL  kew-2788473

Багноўка чорная, Багноўка, Багнаўка[3][4][5] (Empetrum nigrum) — кветкавая расліна сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовазялёны кусцік вышынёю 10—20 см з доўгім паўзучым разгалінаваным сцяблом, сцелецца па зямлі, даўжыня да 1 м. Лісце дробнае, вузкаэліптычнае. Кветкі дробныя, адзінкавыя, зрэдку па 2—3 ў пазухах лісця, ружовыя або цёмна-чырвоныя. Плод — шарападобная шыза-чорная ягадападобная касцянка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночных раёнах. Расце на вярховых балотах і у забалочаных хваёвых і яловых лясах, утварае зараснікі.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Плады ядомыя, кіславатыя, з пурпуровым сокам, маюць вітамін С, андрамеда-таксін, фарбавальныя і дубільныя рэчывы. Настой з травы ўжываецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]