Баграм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баграм
перс.: بگرام
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1 492 м
Баграм на карце Афганістана
Баграм (Афганістан)
Баграм
Баграм (Афганістан)
Баграм

Баграм (таксама Беграм, раней Капікі або Капіса; дары: بگرام Bagrām) — старадаўні горад (магчыма, Александрыя Каўказская) і буйны аэрапорт за 60 кіламетраў на паўночны захад ад Кабула ў афганскай правінцыі Парван.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баграм — горад са старажытнай гісторыяй. Вядомы ўжо з часоў Бактрыйскага царства.

Авіябаза[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-х гадах за некалькі кіламетраў ад горада быў пабудаваны аэрапорт. У 1976 годзе там была пабудавана ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 3000 метраў, яна здольна прымаць цяжкія транспартныя самалёты і стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі. На тэрыторыі авіябазы Баграм знаходзяцца тры вялікія ангары, кантрольная вежа і значная колькасць тэхнічных пабудоў. Да ўзлётна-пасадачнай паласы вядуць пяць рулежных дарожак, а агульная колькасць лятальных апаратаў, якія адначасова знаходзяцца на базе, можа дасягаць 110.

У гады Афганскай вайны (1979—1989) гэта быў найбуйнейшы аэрапорт у Афганістане і ваенна-паветраная база ВПС СССР. На аэрадроме грунтаваўся 378-ы асобны штурмавой авіяцыйны полк на самалётах Су-25[1].

З 2002 па 2021 гады выкарыстоўвалася ВПС ЗША падчас амерыканскіх ваенных дзеянняў. У Баграме грунтавалася 455-е экспедыцыйнае крыло ВПС ЗША. 1 ліпеня 2021 года амерыканскія вайскоўцы пакінулі авіябазу, а 15 жніўня 2021 года падчас наступлення 2021 года яна была ўзята пад кантроль ісламісцкім рухам «Талібан».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Андрей Коротков. Страницы истории 378-го штурмового авиационного полка. — В: В Баграме и Кандагаре : [рус.] = Авиация и космонавтика // Ежемесячное издание : Журнал. — 2018. — № 3 (март). — С. 22. — ISSN 1682-7759.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]