Баграт Васілевіч Шынкуба
Баграт Васілевіч Шынкуба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
абх.: Баграт Уасыл-иҧа Шьынқәба | |||||||
![]() Выява на паштовай марцы Абхазіі, 1998 год | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Максімавіч Чачуа | ||||||
Пераемнік | Валяр’ян Асманавіч Кабахія | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 мая 1917[1] |
||||||
Смерць |
25 лютага 2004[1] (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | абхаз | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Багра́т Васі́левіч Шы́нкуба (абх.: Баграт Уасыл-иҧа Шьынқәба; 12 мая 1917, сяло Члоу Кадорскага павета — 25 лютага 2004, Сухумі) — абхазскі паэт, празаік, лінгвіст, фалькларыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дзяцінства пачаў праяўляць цікавасць да вуснай народнай творчасці народа, да твораў першых абхазскіх паэтаў і празаікаў — Д. І. Гулія, І. А. Кагонія, С. Я. Чанба і іншых. Пасля фальклорныя сюжэты сталі асновай многіх яго вершаў, паэм і балад.
Скончыў Сухумскі педагагічны тэхнікум (1935), аддзяленне абхазскай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. А. М. Горкага (1939), аспірантуру Інстытута мовазнаўства АН Грузінскай ССР (1944).
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны вяртаецца ў Абхазію і да 1943 года працуе настаўнікам, у рэдакцыі газеты «Апсны капш» («Чырвоная Абхазія»), у абхазскім НДІ мовы і гісторыі імя М. Я. Марра, Саюзе пісьменнікаў Абхазіі. У 1943—1944 гады працягнуў вучобу ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН Грузіі.
У 1954—1958 гады Баграт Шынкуба — старшыня Саюза пісьменнікаў Абхазіі; у 1958—1979 гады — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР. У 1959, 1978, 1984 гады абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1989 годзе — народным дэпутатам СССР.
Больш за 10 гадоў быў старшынёй камісіі Савета Міністраў Абхазіі па прысуджэнні Дзяржаўнай прэміі Абхазіі імя Д. І. Гулія. Пасля вайны ў Абхазіі (1992—1993) некалькі гадоў узначальваў Грамадскі савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Абхазія[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар раманаў у вершах «Мае землякі» (1950) пра пасляваеннае жыццё вёскі і «Песня пра скалу» (1965) пра рэвалюцыю 1905—1907 у Абхазіі, гістарычнага рамана «Апошні з пайшоўшых» (1974), аповесці «Чанта прыехаў» (1968), паэм «Меч» (1943), «Чалавек на скале» (1964). Выдаў паэтычныя зборнікі «Першыя песні» (1938), «Вершы і паэмы» (1956), «Лета» (1962) і інш.
Пераклаў на абхазскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?».
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Р. Барадулін.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1987).
- Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.
- Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга[4].
- Званне «Народны паэт Абхазіі» (1967).
- Лаўрэат прэміі імя Дзмітрыя Гулія.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]
- У гонар Б. В. Шынкуба выпушчаны паштовая марка і манета Абхазіі.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Б. Шинкуба. Последний из ушедших Архівавана 30 верасня 2007.
- Иалкаау иоымтакуа, т. 1—2, Akya, 1967—68; в рус. пер. — Избранное. [Предисл. К. Симонова], М., 1976.
- Шинкуба Б. Рассеченный камень: Роман, повесть, рассказ. — Сухум: Абгосиздат, 2011
- Шинкуба Б. Стихи, баллады. / Избранное. М.: Художественная литература, 1976
- Шинкуба Б. Мои земляки (поэма)
- Шинкуба Б. Песня о скале (роман в стихах)
- Шинкуба Б. Чанта приехал (повесть)
- Шинкуба Б. Сказка о капризном козленке / пер. с абхаз. Ю. Кушака. М.: Малыш, 1989. ISBN 5-213-00591-8
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bagrat Shinkuba // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Шинкуба Баграт Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
- ↑ Шинкуба Баграт Васильевич (руск.)
- ↑ Шынкуба Баграт Васілевіч — народны паэт Абхазіі, Адыгеі і Кабардзіна-Балкарыі Архівавана 10 сакавіка 2016. // Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Абхазія
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шынкуба Баграт Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Цвинариа В. Л., Творчество Б. В. Шинкуба, Тб., 1970.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шинкуба Баграт Васильевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Размышления Баграта Шинкубы Архівавана 10 красавіка 2007.
- Не уходи, Апсуа! Архівавана 28 верасня 2007.
- Скончался абхазский поэт Баграт Шинкуба
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Сухумскай акрузе
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Грузіі
- Пахаваныя ў Грузіі
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Гонар і слава I ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 2004 годзе
- Пісьменнікі Абхазіі
- Палітыкі Абхазіі
- Паэты Абхазіі
- Гісторыкі Абхазіі
- Чаркесазнаўства
- Мовазнаўцы Абхазіі
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Паэты Расіі
- Гісторыкі Расіі
- Мовазнаўцы Расіі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Грузіі
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР
- Асобы на марках
- Асобы на манетах