Баграшкёль
Выгляд
| Баграшкёль | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 1030 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 25 км |
| Плошча | 1646 км² |
| Аб’ём | 7 740 000 000 m³ |
| Найбольшая глыбіня | 16 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 55 600 км² |
| Выцякаюць | Канчадар’я |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён |
Баграшкёль, Баграшкуль[1] — возера ва Усходнім Цянь-Шані, за 57 км на паўночны ўсход ад горада Корла, у Сіньцзяне ў Кітаі.
Размешчана ў Карашарскай катлавіне, на вышыні 1030 м. Плошча 1646[2] км², глыбіня да 16 м. Берагі пераважна нізкія, месцамі занятыя саланчакамі і пясчанымі масівамі, возера з усіх бакоў акружана чаротавымі затокамі. З яго бярэ пачатак рака Канчадар’я. Прэснае, багатае рыбай. Пакрываецца лёдам у перыяд са снежня па сакавік.
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Залатыя чаротавыя затокі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 46. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
