Багрымавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Багрымавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
130 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2350
Паштовы індэкс
247910
Аўтамабільны код
3
Багрымавічы на карце Беларусі ±
Багрымавічы (Беларусь)
Багрымавічы
Багрымавічы (Гомельская вобласць)
Багрымавічы

Багры́мавічы[1] (трансліт.: Bahrymavičy, руск.: Багримовичи) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пціцкага сельсавета.

Знаходзіцца на правым беразе ракі Пціч, за 1 км ад яе ўпадзення ў Прыпяць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома як сяло Мінскага ваяводства ВКЛ з 15 ст., важны перавалачны пункт на водным шляху з Прыпяці па Пцічы ў цэнтральныя раёны ВКЛ. На карце 1560 года навакольныя землі пазначаны як шляхецкая ўласнасць, цэнтр Багрымавіцкага староства.

У верасні 1655 года Багрымавічы цалкам знішчаны разам з людзьмі атрадам маскоўскіх войскаў на чале з князем Валконскім. Дагэтуль у паданнях мясцовых жыхароў захаваліся асобныя дэталі: дзяцей душылі драўлянымі лавамі, а з ліку жыхароў, якія на той момант знаходзіліся ў сяле, жывымі засталіся двое (паводле іншай версіі — толькі адзін чалавек).

Сяло адбудавалася, але велічыні сярэдзіны 17 ст. ужо ніколі не дасягнула. У 1795 годзе — 19 двароў, 154 жыхара.

Улетку 1941 года, пры нямецкім наступленні, баёў не было, але вёска часткова згарэла пасля абстрэлу савецкімі бронекатэрамі нямецкіх войскаў; некалькі мясцовых жыхароў было забіта.

Цяжкі бой адбыўся ў вёсцы 14 студзеня 1944 года, пры няўдалай спробе савецкіх войскаў замацавацца на правым беразе Пцічы. Пасля дня жорсткіх баёў савецкія часці адступілі на левы бераг, значная частка мясцовых жыхароў сышла разам з імі. У ноч на 23 лютага была яшчэ адна няўдалая спроба штурму вёскі. Канчаткова вызвалена без бою ў ліпені 1944 года. Агулам за гады вайны нямецкія акупанты забілі 58 жыхароў, 45 вяскоўцаў загінула на фронце. У баях за вёску і наваколлі загінуў 81 салдат. У вёсцы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы пражывала 720 жыхароў. Пасля спынення на мяжы 1960-1970-х гадоў сплаву лесу па Пцічы і закрыцця сплаўнога ўчастку, вёска паступова занепадае. У 2004 годзе — 130 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]