Багушы (Брагінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Багушы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1581 год
СААТА
3203846011
Багушы на карце Беларусі ±
Багушы (Брагінскі раён) (Беларусь)
Багушы (Брагінскі раён)
Багушы (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Багушы (Брагінскі раён)

Багушы́[1] (трансліт.: Bahušy, руск.: Богуши) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.

Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.

На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (195 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Камарын.

Планоўка складаецца з 2 крывалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якіх з захаду далучаюцца 2 кароткія прасталінейныя вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра вёску Багушовічы з чатырма дымамі асадных сялян (плата — 15 грошаў з кожнага) сустракаецца ў падатковым рэестры Кіеўскай зямлі за 1581 год. Належала яна пану падкамораму кіеўскаму Шчаснаму Харлінскаму[3]. 6 красавіка 1590 г. Ш. Харлінскі падаў судовы пратэст супраць князя Вішнявецкага за рабаўнічы наезд некалькіх сотняў брагінскіх людзей на чале з яго ўраднікам Кірыянам Вайніловічам на паселішчы Храпкаў, Навасёлкі, Багушы і Руднае. Усе яны належалі да Астраглядавіцкага ключа пана Харлінскага[4].

У 1628 годзе пан ваяводзіч смаленскі Мікалай Абрагамовіч (Абрамовіч) з трох дымоў вёскі Багушы мусіў плаціць па тры злотыя[5]. Пасля Багушы згаданыя ў апеляцыі, пададзенай 6 чэрвеня 1635 г. ксяндзом Заклічынскім, плябанам астраглядавіцкім, праз Кіеўскі гродскі суд да кароннага Люблінскага трыбуналу. У ёй сказана пра насланне панам Мікалаем Абрамовічам сваіх людзей на касцёльныя добра Багушы, учыненне розных гвалтаў і рабункаў. 5 чэрвеня 1682 г. ксёндз Дамінік Бэркіновіч, прэзідэнт касцёла Астраглядавіцкага, закону св. Дамініка, засведчыў, што касцёл абавязаўся адпраўляць па тры святыя імшы на тыдзень, за што князь Канстанцін Шуйскі на яго ўтрыманне ізноў саступіў вёску Багушы[6].

Рэвізія, вынікі якой падсумаваныя былі 2 красавіка 1716 г., паказала, што ў вёсцы Багушы павіннасцям падлягалі восем гаспадарак. Пра дваіх гаспадароў, Грышку Карася і Саву Дземчанку, сказана, што кожны з іх poszedł przecz. Апошні, што праўда, яшчэ заплаціў.[7] 30 мая 1729 г. ксёндз Францішак Сымон Яніцкі падаў пратэст у сувязі з наездам на Багушы брэсцкага харунжага Мікалая Шуйскага.[8] Згаданая wieś Bohushe, уласнасьць Астраглядаўскай плябаніі, і ў 1734 г.[9] У 1742 г. ксёндз Трэмбіцкі за 600 злотых запісаў права на трохгадовую арэнду Багушоў суджэнцам Юзафу і Канстанцыі з дому Спінкаў Кострам[10]. Паводле звестак 1748 г. ксяндза К. Арлоўскага, Багушы былі ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[11]. У 1754 г. з 19 двароў вёскі Багушы Хойніцкага маёнтку выплачвалася “do grodu” (Оўруцкага замку) 2 злотыя, 27 з пал. грошаў, “na milicję” (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 11 зл., 20 гр.[12] Яўрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 г. засведчылі пражыванне ў Багушах адпаведна 5, 2 і 2 чалавек (głow), якія належалі да Хойніцкага кагалу[13]. Змяншэнне колькасці яўрэяў у вёсцы магло быць выклікана гайдамацка-сялянскай Каліеўшчынай 1768 года ва Украіне.

На 27 чэрвеня 1793 года ёсць сведчанне капітана Марчанкі, паводле якога ксёндз Францішак Глінскі[14] няслушна «абвінаваціў» падданых вёскі Багушы ў тым, што яны не жадаюць ісці пад апеку Расійскай дзяржавы[15]. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Багушы — у межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[16]. У 1796 годзе вёска была ў арэндзе ад паноў Прозараў у ксяндза Юзафа Корсака, каноніка інфлянцкага, дзейнічала ўніяцкая капліца[17].

У пачатку XIX стагоддзя — у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Яшчэ ў рэвізіі 1834 года запісана, што вёска Багушы належала Астраглядаўскай плябаніі. Прозвішчы вяскоўцаў — Карасі (лідары), Нікіценкі, Давыдзенкі[18]. На 1850 год, паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», паселішча было ўласнасцю казны і налічвалася ў ім 35 двароў, 276 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 282 жыхары вёскі Багушы з'яўляліся прыхаджанамі Астраглядавіцкай Свята-Троіцкай царквы, 5 мужчын і 6 жанчын былі парафіянамі Астраглядавіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[19].

У парэформенны перыяд у новастворанай Мікуліцкай воласці. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Багушы заставаліся ў прыходзе Троіцкай царквы[20]. Згодна з перапісам 1897 года 106 двароў, 755 жыхароў, існавалі капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, месцілася ў Мікуліцкай воласці. На 1909 год у Багушах налічвалася 128 двароў, 684 жыхары[21].

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Багушскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года Гомелськай акругі). У 1930 годзе 130 двароў, 767 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Будзёнага, працавалі гамарня і вятрак. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы было 599 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).

Паблізу ёсць радовішчы жалязнякоў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 1986 год — жыхары (195 сем’яў) пераселены.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1834 год — 31 двор.
  • 1850 год — 35 двароў, 276 жыхароў.
  • 1897 год — 106 двароў, 755 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 128 двароў.
  • 1930 год — 130 двароў, 767 жыхароў.
  • 1959 год — 599 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхароў няма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68(руск.) 
  3. Źródła dziejowe. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów – Bracław). / A. Jabłonowski. – Warszawa, 1894. S. 37
  4. Archiwum Główny Akt Dawnych. Warszawa. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 7
  5. Архив Юго-Западной России. — Ч. 7. — Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 396—397
  6. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 37
  7. НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. спр. 1. а. 143
  8. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 39
  9. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. – Біла Церква, 2015. С. 286
  10. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 40
  11. Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
  12. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
  13. АрхивЮЗР. – Киев, 1890. Ч. 5. Т. 2. С. 301, 391, 710
  14. Гэта той пробашч, які 12 чэрвеня 1791 г. цэлебраваў у Астраглядаўскім касцёле святую імшу ды прамаўляў урачыстую казань з нагоды прыняцця Канстытуцыі 3 мая, гл.: Gazeta narodowa y obca. № LVI. 13 lipca 1791. http://hojniki.ucoz.ru/index/1791/0-363
  15. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 42 — 43
  16. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  17. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73, 74
  18. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 343. А. 409адв. — 420
  19. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 700
  20. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 459; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 117
  21. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 11

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]