Багушэўская партызанская брыгада (1-га складу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багушэўская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 125 партызан (9.3.1943)
Дыслакацыя Багушэўскі , Аршанскі, Гарадоцкі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Багушэўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Багушэўскага, Аршанскага і Гарадоцкага раёнаў. 10 сакавіка 1943 года брыгада (125 партызан, 4 атрады) выйшла ў савецкі тыл і была расфарміравана.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана ў Багушэўскім раёне на базе атрадаў В. У. Бойкі (1-га, у нямецкім тыле ў лютым — жніўні 1942 года), імя Варашылава (2-га, з восені 1942 года ў 1-й партызанскай брыгадзе імя К. С. Заслонава), імя Суворава (арганізаваны ў маі 1942 года, потым 3-і), І. І. Кржасінскага (сфарміраваны ў кастычніку 1941 — сакавіку 1943, потым 4-ы) і П. І. Кірылава (арганізаваны ў маі 1942 года, 5-ы, потым 1-ы атрад), у ліпені 1942 года ў склад брыгады ўвайшоў атрад Б. Ц. Гарнака (6-ы, у жніўні рассеяны). На дату выхаду ў савецкі тыл у склад брыгады ўваходзілі:

  • 1-ы атрад;
  • атрад імя Суворава;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • М. К. Вайцяхоўскі;
  • В. П. Лаўкоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ВіцебскОрша, Орша — Смаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У ліпені 1942 года каля возера Ардышэва і ў студзені 1943 у вёсцы Паддуб’е Суражскага раёна ўдзельнічалі ў баях з карнікамі. Разграмілі апорныя нямецкія пункты ў вёсках Буда і Клюкаўка Багушэўскага раёна. У лютым — сакавіку ўдзельнічалі ў баях з карнікамі, панеслі значныя страты.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]