Шматгадоваятравяністая расліна з доўгім наземным паўзучым мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 50 см, голае, ружова-чырвонага колеру. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, буйное, скурыстае, простае, суцэльнае, на чаранках. Лісце захоўваецца на зіму, увосень і ранняй вясной мае бэзава-чырвоны колер. Кветкі з пяццю пялёсткамі, белага або чырвонага колеру з адценнямі, па 20—40 у мяцёльчата-шчыткападобных суквеццях. Плод — каробачка.
↑Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.
Бадан//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз. — С. 211.
Бадан//Лесная энциклопедия: В 2-х т./Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др.— М.: Сов. энциклопедия, 1985.— Т.1.— С.49.— 563с.— 100 000 экз.(руск.)