Бадзягі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бадзягі
Spongillidae.full.length.jpg
Бадзяга (Spongilla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spongillidae Gray, 1867

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  47691
NCBI  6050
EOL  8067
FW  348666

Бадзягі[1] (Spongillidae) — сямейства прэснаводных губак з класа звычайных (Demospongia).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памеры калоніі да 1 м. Цела шурпатае э непрыемнм пахам, шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае. Шкілет крамянёвы.

Селяцца губкі на падводных прадметах. У вадаёмах Беларусі найчасцей трапляюцца 2 віды: бадзяга азёрна (Spongilla lacustris) жыве ў стаячых вадаёмах, бадзяга рачная (Ephydatia fluviatilis) — у праточных вадаёмах.

Размнажаюцца палавым і бясполым (пачкаванаем) спосабамі. Маюць вялікую здольнасць да аднаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арганічнымі рэшткамі. Жывуць некалькі месяцаў. Увосень утвараюць круглявыя ўнутраныя пупышкі — гемулы, якія вясной даюць пачатак новай калоніі.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Роды:

Значэнне для чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Могуць засмечваць гідратэхнічныя збудаванні. Ачышчаюць вадаёмы ад арганічных рэчываў.

Высушаныя бадзягі — народны сродак ад рэўматычных і іншых боляў. Ужываюцца ў выглядзе мазей.

Зноскі

  1. Напісанне Бадзягі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.212

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]