Перайсці да зместу

Бадрынатх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Бадрынатх
30°44′33″ пн. ш. 79°29′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 3 300 ± 1 м
Часавы пояс UTC+05:30
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 1381
Паштовы індэкс 246422
Паказаць/схаваць карты
Бадрынатх (Індыя)
Бадрынатх
Бадрынатх

Бадрынатх (англ.: Badrinath, хіндзі बद्रीनाथ) — горад у акрузе Чамолі ў штаце Утаракханд, Індыя. Размешчаны на ўзгорках Гархвал на берагах ракі Алакнанды, за 301 км на паўночны ўсход ад Рышыкеша. Ляжыць паміж горнымі адгор’ямі Нар і Нараяна ў цені гары Нілкантха.

Бадрынатх — святы індуісцкі горад. Як свяшчэннае месца згадваўся ў пісаннях і легендах на працягу тысяч гадоў. Ён найбольш важны з чатырох гарадоў у паломніцтве па маршруце Чар-дхам (санскр. चार धाम, літар. «чатыры абіцелі»). Паводле падання менавіта тут былі запісаны Веды і складзены многія пураны. У апошнія гады папулярнасць Бадрынатха вырасла ў некалькі разоў: 600 000 паломнікаў (2006 год).

Зноскі