Бадын-Джаран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бадын-Джаран?
40°04′21″ пн. ш. 102°12′36″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бадын-Джаран (кіт.: 巴丹吉林沙漠) — пустыня ў Кітаі на мяжы правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай) і аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (Паўночны Кітай). Плошча — каля 50 тыс. км².

Для пустыні характэрны пастаянны і даволі моцны вецер, які фарміруе ўнікальныя ландшафты. Тут знаходзяцца найвышэйшыя нерухомыя дзюны на Зямлі, вышыня некаторых з іх дасягае паўкіламетра. Нягледзячы на сухі і ветраны клімат, іх утрымліваюць на месцы адталыя грунтавыя воды, якія бяруць пачатак за сотні кіламетраў. Пад уздзеяннем ветру пяскі выдаюць гучны шум, які неафіцыйна завуць «свіст пяскоў». Адзіная рака Жошуй перасякае пустыню, фарміруючы ў ёй вялікую алювіяльную раўніну. Больш за сотню азёр, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго памерам і колерам, знаходзяцца паміж дзюнамі, некаторыя з іх прэсныя, іншыя ж вельмі салёныя. Яны і далі пустыні яе назву, што па-мангольску азначае «таямнічыя азёры». Побач з прэснымі азёрамі можна ўбачыць унікальную пустынную расліннасць і колішнія паселішчы качэўнікаў[1].

Зноскі