Бад-Гастайн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бад-Гастайн
Герб
Герб
Bad gastein vor tauern.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
Вышыня цэнтра
1 002 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
06434
Паштовыя індэксы
5640
Афіцыйны сайт
Бад-Гастайн на карце Аўстрыі
Бад-Гастайн (Аўстрыя)
Бад-Гастайн

Бадгаста́йн[5] (ням.: Bad Gastein)[6] — абшчына (ням.: Gemeinde) у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Зальцбург.

Уваходзіць у склад акругі Санкт-Ёган-ім-Понгаў. Насельніцтва складае 5838 чалавек (на 15 мая 2001 года). Займае плошчу 170,6 км2. Афіцыйны код — 50 403.

Палітычная сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Бургамістр абшчыны — Герхард Штайнбауэр (АНП).

Савет прадстаўнікоў абшчыны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 25 месцаў.

Размеркаванне месцаў:

  • СДПА займае 12 месцаў;
  • АНП займае 10 месцаў;
  • Партыя ULB займае 2 месца;
  • АПС займае 1 месца.

Курорт[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчаецца на вышыні 1000 метраў над узроўнем мора. Праславіўся тэрмальнымі крыніцамі, узбагачонымі радонам.

Адкрыты круглы год, але ў зімовы час сюды з’язджаюцца гарналыжнікі. Дзве суседніх камуны, Бад-Гастайн і Бад-Хофгастайн, утвараюць адзіную зону для катання, дзе схілы дасягаюць вышыні 2251 метра. Працягласць горналыжных трас складае больш за 250 кіламетраў, а трас для лыжнага бегу — каля 180 кіламетраў. Для сноўбардыстаў ёсць сноўборд-парк Гастайн, хафпайп, фан-парк і траса для бордэркроса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі дзякуючы тэрмальным водам Бадгастайн стаў модным курортам, які наведвалі манархі, багатыя грамадзяне і знакамітасці, уключаючы імператрыцу Аўстрыі Лізавету Баварскую, германскага імператара Вільгельма I з яго канцлерам Ота фон Бісмаркам. Лета 1916 і 1923 гадоў у Бад-Гастайне правёў Зігмунд Фрэйд.

Масавы турызм пачаўся з часу пабудовы чыгункі ў 1905 годзе.

З пачатку 1960-х курорт стаў губляць сваю папулярнасць, і многія старадаўнія гатэлі ў цяперашні час закрыты і патрабуюць рэканструкцыі.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Бад-Гастайне праходзіў чэмпіянат свету па гарналыжным спорце 1958 года, на якім тры золата і адно срэбра выйграў знакаміты аўстрыец Тоні Зайлер. З 2007 года тут праходзіць жаночы тэнісны турнір катэгорыі WTA Gastein Ladies.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Dauersiedlungsraum der Gemeinden Politischen Bezirke und Bundesländer - Gebietsstand 1.1.2018Statistics Austria. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Bevölkerung zu Jahresbeginn 2002-2016 nach Gemeinden / Hrsg.: Statistik Austria — 2016.
  3. Einwohnerzahl 1.1.2018 nach Gemeinden mit Status, Gebietsstand 1.1.2018Statistics Austria. Праверана 9 сакавіка 2019.
  4. 4,0 4,1 archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  5. Бадгастайн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. № 212
  6. Перайменаванне Бадгастайн у Бад-Гастайн ў адпаведнасці з Пастановай урада Карынтыі LGBL. SBG Nr. 137/1995 з 01.01.1997 г. С. 150, радок 50403 (Änderungen bzw. Festlegungen von Gemeindenamen ab 1945) (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]