Базаруту (архіпелаг)
| У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Востраў Базаруту. |
| Базаруту | |
|---|---|
| парт. Bazaruto | |
Востраў Магарукэ | |
| Характарыстыкі | |
| Колькасць астравоў | 5 |
| Найбуйнейшы востраў | Базаруту |
| Агульная плошча | 156 км² |
| Насельніцтва | 3 500 чал. (2020) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 22,44 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 21°43′09″ пд. ш. 35°27′25,50″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Мазамбікскі праліў |
| Краіна | |
Базаруту (парт.: Bazaruto) — група з 5 астравоў уздоўж заходняга ўзбярэжжа Мазамбікскага праліва. Уваходзяць у склад дзяржавы Мазамбік. Уваходзіць у склад аднайменнага нацыянальнага парка. Прыкладная плошча — 156 км². Насельніцтва — 3500 чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг Базаруту месціцца за 530 км на паўночны ўсход ад Мапуту, сталіцы Мазамбіка. Складаецца з 5 астравоў. Найбуйнейшы востраў Базаруту займае каля 123 км², астатнія 4 астравы — каля 33 км².
Архіпелаг сфарміраваўся ў плейстацэнавы перыяд, калі ў выніку ваганняў узроўню акіяна ўздоўж берагавой лініі Афрыканскага мацерыка вылучылася скальная водмель. Яе апанавалі каралы. Моцная Мазамбікская плыня прыносіла пясок. У выніку на водмелі ўзніклі ўчасткі сушы. Падобна на тое, што плошча астравоў паступова павялічваецца і ў нашы дні. Усходнюю частку астравоў складаюць пясчаныя выдмы. На астравах існуе некалькі глыбокіх азёр — былых каралавых лагун.
У раёне архіпелага знойдзены радовішчы прыроднага газу.
Клімат Базаруту пераходны ад трапічнага пасатнага да трапічнага мусоннага. Штогадовая колькасць ападкаў — каля 978 мм. Сярэднегадавая тэмпература — 24°C.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]На астравах вылучаюць 3 асноўныя экалагічныя зоны: лясы, саванна, пясчаныя выдмы. Флора даволі разнастайная, уключае 157 відаў раслін, у тым ліку ясноткакветныя, бабовакветныя, мальвавыя і інш. Сушу насяляюць антылопы, яшчаркі, кракадзілы, шматлікія птушкі. На пляжах размножваюцца марскія чарапахі.
Архіпелаг знакаміты тым, што яго прыбярэжныя воды з’яўляюцца адным з апошніх прытулкаў дзюгоняў. Каля яго берагоў сустракаюцца кіты, дэльфіны, акулы.
Нацыянальны парк
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 г. для бяспекі дзюгоняў была створана ахоўная зона плошчай каля 600 км². У 2001 г. па прапанове Сусветнага фонда дзікай прыроды ўрад Мазамбіка стварыў нацыянальны парк, у склад якога ўвайшлі ўсе астравы Базаруту, а таксама прыбярэжныя воды. Агульная плошча нацыянальнага парка — 1 430 км².
Адносна невялікае насельніцтва астравоў раней займалася рыбалоўствам і збіральніцтвам на каралавым рыфе. Стварэнне нацыянальнага парка абмежавала гэтыя віды дзейнасці. Для далейшага гаспадарчага развіцця архіпелага было вырашана развіваць турызм. У нашы дні ён з’яўляецца асноўнай галіной мясцовай эканомікі. Тым не меней, турыстычная інфраструктура пакуль не забяспечвае заняткамі значную частку астравіцян, таму захоўваецца высокі антрапагенны ціск на прыродныя рэсурсы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Bazaruto Archipelago National Park даведнік на сайце Wikivoyage