Базель
| Горад | |||||
| Базель | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Basel | |||||
|
|||||
| 47°33′02″ пн. ш. 7°35′28″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Conradin Cramer[d][1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 374 | ||||
| Вышыня цэнтра | 260 м | ||||
| Водныя аб’екты | Рэйн і Бірс[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 061 | ||||
| Паштовы індэкс | 4000[3], 4001[3], 4002[3], 4005[3], 4009[3], 4010[3], 4018[3], 4019[3], 4020[3], 4030[3], 4031[3], 4040[3], 4051[3], 4052[3], 4053[3], 4054[3], 4055[3], 4056[3], 4057[3], 4058[3], 4059[3], 4070[3], 4075[3] і 4091[3] | ||||
| Аўтамабільны код | BS | ||||
| bs.ch (ням.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Базель (ням.: Basel, фр.: Bâle) — горад у Швейцарыі. Адміністрацыйны цэнтр кантону Базель-Штат. Трэці (пасля Цюрыху і Жэневы) горад у Швейцарыі па колькасці жыхароў. Знаходзіцца на перасячэнні межаў Швейцарыі, Германіі і Францыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытныя паселішчы захаваліся ў наваколлі Базеля з часоў існавання Рымскай імперыі. Найбольш вядомае селішча Аўгуста Раўрыка знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад сучаснага Базеля ўверх па Рэйне. Але знойзденыя і больш старажытныя кельцкія селішчы, нават з фартыфікацыямі ў асяродзі сучаснага горада. На месцы самога горада на ўзгорку, праз які цячэ Рэйн, быў заснаваны замак.
Першыя здагадкі пра Базель сустракаюцца ў дакументах з 374 г.
З 999 г. да эпохі Рэфармацыі Базелем кіравалі біскупы. Герб горада ў выглядзе посаха ўвасабляе памяць аб гэтым перыядзе.
У 1225—1226 гадах быў пабудаваны мост цераз Рэйн і заснаваны «Малы Базель», дзеля абароны гэтага моста.
У 1356 годзе буйны землятрус разбурыў шмат у горадзе і асяродзі, у тым ліку і некалькі замкаў князёў. Тады горад прапанаваў альтэрнатыву аднаўленьню замкам — двары ў горадзе ў абмен на ваенную абарону.
На працягу XV стагоддзя Базель з'яўляўся цэнтрам хрысціянскай каталіцкай палітыкі. У горадзе засядаў Базельскі сабор (1431—1449), на якім у 1439 годзе быў абраны Антыпапа Фелікс V.
У 1495 годзе Базель быў уключаны у Верхне-Рэйнскую імперскую акругу. Але ў 1500 г., і фактычна ў 1501 г. горад выйшаў са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і далучыўся да Швейцарскай канфедэрацыі ў якасці 11 кантона.
У 1536 г. ў Базелі выдаецца першае выданне трактату Джона Кальвіна «Навучанне хрысціянскай веры», што дало пачатак Кальвінізму.
Акрамя культурнага, Базель з'яўляецца і палітычным цэнтрам.
У 1897 у Базелі адбыўся Сусветны яўрэйскі кангрэс на якім была заснавана Сусветная яўрэйская арганізацыя. Названая арганізацыя зрабіла буйны уплыў на стварэнне дзяржавы Ізраіль.
У 1912 у Базелі адбыўся Другі Інтэрнацыянал у сувязі з пачаткам Першай балканскай вайны.
Планіроўка і архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Рэйн падзяляе Базель на Вялікі (ням.: Grossbasel, на левым, узвышаным, беразе, дзе знаходзяцца гістарычны цэнтр, асноўныя помніхі архітэктуры, захаваліся тыповыя рысы старажытнага гандлёва-рамесніцкага горада) і Малы (ням.: Kleinbasel, Новы горад на правым, нізінным, беразе з прамысловай зонай). Яны звязаны 5 мастамі і 3 паромнымі пераправамі. На поўначы ад Базеля гавань Хюнінген з партовымі пабудовамі. Сярод помнікаў архітэктуры: раманска-гатычны сабор (закладзены ў 1019, будаваўся да XV ст.), цэрквы: гатычныя Санкт-Марцін (1356—98), Санкт-Петэр (XIV ст.), дамініканская прапаведніцкая (1356); неараманскія Санкт-Паўль (1898—1901), Санкт-Антоніус (1925—27) і інш.; Базельская ратуша з фрэскамі XVI ст. У 1962—63 пабудаваны комплекс Школы мастацтва і рамёстваў (арх. Г. Баўр). На Саборнай плошчы дамы ў стылі барока, готыкі і класіцызму, шматлікія старажытныя фантаны, у т.л. Фішмарктбрунен (XIV ст.).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Памфілус Генгенбах, швейцарскі пісьменнік, друкар
- Юрген Граф
- Роджэр Федэрэр
- Леанард Эйлер
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базель