Перайсці да зместу

Базыль Белаказовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Базыль Белаказовіч
Дата нараджэння 2 студзеня 1932(1932-01-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 2010(2010-02-21) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук ()
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Medal of the National Education Commission

Базыль Белаказовіч (2 студзеня 1932, Відава, Беластоцкае ваяводства — 21 лютага 2010, Варшава) — польскі літаратуразнавец, доктар філалогіі, прафесар.

Па паходжанню на палову беларус, а на палову — паляк. У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, а праз год там жа — гістарычны. Праз няпоўных дзесяць гадоў стаў ужо ганаровым доктарам таго ж універсітэта. Падставы для гэтага дала манаграфія «З гісторыі польска-рускіх літаратурных сувязяў XIX стагоддзя» (1971). А неўзабаве на яго ўсклалі грамадскія абавязкі віцэ-прэзідэнта Асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры ў Польшчы.

Істотныя карэктывы ў навуковыя планы ўнеслі каардынацыйныя паездкі ў Беларусь, удзел у мінскіх навуковых канферэнцыях і кангрэсах, знаёмствы з Вячаславам Рагойшам, Алегам Лойкам і іншымі беларускімі ўніверсітэцкімі прафесарамі. У выніку гэтага з’явілася смелая манаграфія «Мар’ян Здзяхоўскі і Леў Талстой» (1995), дзе ўладальнік Ракава выступае як роўны расійскаму класіку. Пісаў артыкулы пра беларускую літаратуру XIX стагоддзя, пра творчыя сувязі беларускіх і польскіх пісьменнікаў. Зрэшты, там, дзе не ставала такіх сувязей, ён іх арганізоўваў сам.

Даследаваў беларускую літаратуру XIX стагоддзя, творчасць польска-беларускіх пісьменнікаў, беларускія тэмы і матывы ў польскай літаратуры і польскія ў беларускай.

Памёр у Варшаве, пахаваны на праваслаўных могілках.