Базіліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Базіліка Святога Пятра ў Рыме.
Базіліка.

Базі́лікагрэч. мовы) — у архітэктуры выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, наасаў), якія маюць самастойныя перакрыцці.[1].

Сярэдні галоўны неф заўсёды вышэйшы за бакавыя, верхняя частка яго сцен, прарэзаная вокнамі, выступаў над дахамі бакавых нефаў. Перад уваходам базілікі — папярочны прытвор (нартэкс), а ў процілеглым канцы сярэдняга, большага па шырыні нефа — паўкруглы выступ (апсіда), накрыты паўкупалам. Першапачаткова базілікі мелі драўлянае перакрыцце, якое пазней замянілі мураваным скляпеністым. У Старажытным Рыме базілікі выкарыстоўваліся як судовыя залы, рынкі, біржы і інш. Пазней базіліка стала адным з асноўных тыпаў хрысціянскіх храмаў, пашырылася ў візантыйскай, сірыйскай, раманскай і гатычнай архітэктуры, а таксама ў архітэктуры Адраджэння і барока.

На Беларусі базілікі з'явіліся ў канцы 16 ст., пашырыліся ў 17—18 ст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў культавых хрысціянскіх будынках (каталіцкіх, праваслаўных і уніяцкіх), зрэдку — у ратушах (Слуцк), сінагогах (Слонім).

Таксама: 1) раннехрысціянская царква[1]; 2) старажытнарымскі будынак для ажыццяўлення судовых, гандлёвых, біржавых аперацый і пад.[1]; 3) будынак зальнага тыпу на Усходзе[1]; 4) шырока распаўсюджаны тып кампазіцыі хрысціянскіх храмаў[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Всеобщая история…
  2. Кізіма С. А.,…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Всеобщая история архитектуры Т.1, 1958. — 686 с.;
  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]