Базіліка Святога Георгія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Базіліка Святога Георгія
Барочны фасад базілікі XVII стагоддзя
Барочны фасад базілікі XVII стагоддзя
50°05′28″ пн. ш. 14°24′07″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
Месцазнаходжанне Прага 1 і Градчаны
Епархія Архідыяцэзія Прагі
Архітэктурны стыль раманскі стыль[1]
Вежа базілікі

Базіліка святога Георгія (чэшск.: Bazilika svatého Jiří) — найстарэйшая захаваная царква на плошчы Святога Георгія(чэшск.) бел. ў Пражскім Градзе.

Аднанефная базіліка была закладзена Ураціславам I у 920 годзе ў гонар Святога Георгія для захоўвання рэштак Святой Людмілы Чэшскай[2]. У 973 годзе царква была істотна пашырана за кошт прыбудовы абацтва бенедыкцінаў, прысвечанага таму ж святому. У 1142 годзе базіліка істотна пацярпела падчас буйнога пажару, але за кароткія тэрміны была адноўлена амаль у першародным выглядзе, за выключэннем фасада і некаторых мастацкіх дэталяў унутранага ўбрання. Былі дабудаваны дзве апаковыя раманскія вежы з строенымі вокнамі. Вузейшую паўночную вежу звалі Евай, шырэйшую, Адамам[3]. Паўднёвая вежа была ўзведзена на месцы, дзе некалі стаяла капэла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая, верагодна, і была месцам пахавання Св. Людмілы[2].

Прыбудаваная да базілікі гатычная капліца прысвечана святой Людміле Чэшскай, рэшткі якой захоўваюцца ўнутры, і датуецца XIII ст. Паўднёвы бок прылягае да апсіды. Каменная грабніца была створана Петэрам Парлерам у XIV ст. па замове Карла IV. Паўднёвы фасад уяўляе сабой раманскую сцяну, якая абрамляе па-майстэрску выкананы ў 1515 г. Бенедыктам Рыдам рэнесансны партал. Перабудаваны Парлерам заходні фасад быў пазней абліцаваны чырвонай цэглай у стылі барока[2].

Галоўны фасад будынка, выкананы ў стылі барока, датуецца канцом XVII стагоддзея меркавана архітэктарам Франчэска Караці. Скульптуры на фасадзе стварыў Ян Бендл. У 1718—1722 гадах чэшскім архітэктарам Францішкам Максіміліянам Канькай была дабудавана капэла Святога Яна Непамуцкага, скляпенне якой упрыгожана фрэскай Апафеоз Св. Яна Непамуцкага, якая прыпісваецца В. Райнеру[2]. Скульптуру святога і анёлаў стварыў Фердынанд Максіміліян Брокаф. У базіліцы знаходзяцца магілы яе заснавальніка Ураціслава I, і яго ўнука Баляслава II Набожнага.

Сённяшні выгляд, які ў значнай меры адпавядае базіліцы XII стагоддзя, абавязаны ажыццёўленай у 1887—1908 гадах рэканструкцыі ў стылі пурызму па праектах архітэктара Францішка Маха.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Прага — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). — ISBN 978-88-476-2412-2.
  3. Bazilika sv. Jiří - Prague Welcome (чэшск.) 

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • J. Staňková, J. Štursa, S. Voděra, Pražská architektura. Významné stavby jedenácti století, Praha 1991.
  • Stephen Brook, 2003, Przewodnik National Geographic Praga i Czechy, National Geographic, ISBN 83-89019-50-7.
  • Zd. Buříval, Staletá Praha, Sborník Pražského střediska státní památkové péče a ochrany přírody, Orbis, Praha, 1965
  • J. Burian, J. Svoboda, Pražský hrad, Olympia, Praha, 1976

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page