Базіліка Эмілія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Базіліка Эмілія
Basilica Aemilia
41°53′34″ пн. ш. 12°29′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Рымскі форум Рым, Рымскі форум
Першае згадванне 179 да н.э.
Дата заснавання 179 да н.э.
Дата скасавання 410
Матэрыял мармур і траверцін
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка Эмілія (лац.: Basilica Aemilia) — разбураная базіліка на Рымскім форуме.

Базіліка ўяўляла сабой будынак з туфу і траверціну прамавугольнай формы даўжынёй 100 метраў, які складаўся з трох нефаў. Яна была пабудавана ў 179 годзе да н.э. цэнзарамі Маркам Эміліем Лепідам і Маркам Фульвіем Набіліёрам, таму спачатку звалася лац.: Basilica Aemilia et Fulvia. Пазней базіліка была пашырана прадстаўнікамі роду Эміліяў — консулам Маркам Эміліем Лепідам у 78 да н.э. і консулам Луцыем Эміліем Лепідам Паўлам каля 50 да н.э. на грошы, атрыманыя ад хабару Гая Юлія Цэзара — і пры імператары Аўгусце. У базілікі з’явіўся другі паверх, ступені вялі да тэрасы над порцікамі. На тэрасе знаходзілася трыбуна, звернутая да форума. Уся базіліка была ўпрыгожана мармурам, падлога базілікі таксама атрымала пакрыццё з белага і паліхромнага мармуру.

Магчыма, будынак базілікі служыў рынкам, будынкам суда ці месцам правядзення грамадзянскіх сходаў. У паўднёвай частцы будынка знаходзіліся крамы, сярод калон размяшчаліся сталы мянял. Пры пажары 410 года базіліка цалкам згарэла (меркаванні археолагаў грунтуюцца на манетах 410—411 гадоў, знойдзеных у пласце, які застаўся пасле пажару). Вялікая зала больш не была адноўлена, аднак корчмы і порцікі былі нанова адбудаваны ў 418—420 гадах прэфектам горада[1].

Першыя даследаванні на месцы руін пачаліся ў 1899 годзе пад кіраўніцтвам Джакама Боні. У 30-х гадах XX стагоддзя базіліка была раскапана і часткова адрэстаўравана.

Зноскі

  1. Freyberger Klaus. Das romische Forum. S. 105.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stierlin, Henri. Imperium Romanum. — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.