Байкал (напой)
Байкал | |
---|---|
![]() | |
Тып | безалкагольны |
Паходжанне |
![]() |
Год | 1973 |
Колер | карычневы |
![]() |
«Байкал» — безалкагольны моцнагазаваны танізавальны напой цёмна-карычневага колеру, які выпускаўся ў СССР з 1973 года. Асновай напою з'яўляецца вада, цукар, лімонная кіслата, вуглякіслы газ і арыгінальная кампазіцыя з натуральных эфірных алеяў і экстрактаў рэзкай травы.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Смакавыя і танізавальныя ўласцівасці напою надаюць экстракты і араматызатары:
- водна-спіртавы экстракт травы святаянніка і саладковага кораня
- экстракт элеўтэракока або леўзеі
- алей эфірны эўкаліптавы
- алей эфірны лімонны
- алей эфірны лаўра высакароднага
- алей эфірны піхтавы або ізаборнілацэтат
- лімонная кіслата.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнікам правоў на тэхналогію вырабу канцэнтрату гэтага напою і таварны знак з'яўляецца дзяржаўная ўстанова «Усерасійскі НДІ піваварнай, безалкагольнай і вінаробнай прамысловасці». Папулярнасць напою пацвярджаецца тым, што вядомыя кампаніі PepsiCo, ТАА «Dohler» і ЗАТ «Ост-Аква» набылі ліцэнзіі на яго выпуск.[1]
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт ГУ ВНИИ ПБ і ВП: Пра інстытут Архівавана 26 верасня 2015.