Байт (камп’ютар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Байт (камп’ютар)
Тып Хатні камп’ютар
Выпушчаны 1990 (1989)
Выпускаўся па 1995 (1996)
Працэсар КР1858ВМ1/Т34ВМ1 (Zilog Z80A)
Памяць 48 KB («Байт»)/128 KB («Байт-01») RAM, 16 KB ROM
АС Sinclair BASIC;
CP/M («Байт-01» с КВУ);
TR-DOS, iS-DOS, TASiS (вонкавыя інтэрфейсы)

ПЭВМ «Байт» (мадыфікацыя «Байт» і «Байт-01») — 8-разрадны хатні камп’ютар, клон камп’ютара ZX Spectrum.

Вырабляўся з 1989—1990 года Брэсцкім электрамеханічным заводам (БЭМЗ), які ўваходзіў у Брэсцкае вытворчае аб’яднанне сродкаў вылічальнай тэхнікі (БВА СВТ).

Камп’ютар быў дапрацаваны ў параўнанні з ZX Spectrum, меў альтэрнатыўную перыферыю ZX Spectrum савецкай вытворчасці, быў папулярны і вельмі добра прадаваўся, хоць і меў шэраг недапрацовак.

Аб’ём вытворчасці павялічваўся да 1992 года, з 1992—1993 пайшоў на спад. Спад вытворчасці быў выкліканы аб’ектыўнай эканамічнай сітуацыяй у выніку развалу СССР на постсавецкай прасторы. Рост вытворчасці да 1992 года адбываўся «па інерцыі»: вытворчыя здольнасці ад савецкага перыяду былі досыць моцныя.

Усяго на БВА СВТ было выпушчана каля 65 тыс. адзінак, згодна статыстыцы з крыніцы[1].

Прадаваўся на тэрыторыі СССР, пазней — на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі. У снежні 1990-га года камп’ютар, выпушчаны ў кастрычніку 1990-га года, каштаваў 960 савецкіх рублёў у Гродне[1].

Цэны на камп’ютар у Беларусі і Украіне ў нацыянальных валютах моцна адрозніваліся і няспынна раслі з прычыны новых нестабільных валют. Так, напрыклад, у пачатку 1993 года кошт складаў 27 445 беларускіх рублёў, у канцы ліпеня 1993 — ужо 52 500 беларускіх рублёў[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

«Байт» меў у запасе 48 кілабайтаў аператыўнай памяці і 2 пераключальныя ПЗП па 16 Кб, адна з іх — з кірылічным шрыфтам. Пераключэнне русіфікаванага ПЗП і арыгінальнага адбывалася націснутай ці адпушчанай кнопкай пераключэння на тарцовай паверхні (кнопка «Совмест»).

«Байт» дазваляў праводзіць пашырэнне RAM да 128 КБ на знешнім кантролеры. Аб’ём памяці «Байта» можна было павялічыць да 256 КБ і нават да 1024 КБ. Таксама была магчыма замена ROM BASIC-48 на BASIC-128.

Магчымасць работы з памяццю больш 64 KБ (8-бітны працэсар не можа адрасаваць лінейную памяць больш 64 Кб) як правіла вырашаліся шляхам пераключэння банкаў памяці (гл. КР580ВМ1).

Адрозненні ад ZX Spectrum[правіць | правіць зыходнік]

Да іншых дадатковых магчымасцяў, акрамя дадатковага ПЗП, можна аднесці:

  • 3-канальны таймер (КР580ВИ53) у якасці гукавога сінтэзатара, убудаваны дынамік.
  • Клавіятурны джойсцік, які дубліраваў клавішы знешняга далучальнага джойсціка.
  • Пашыраная клавіятура (дадатковыя клавішы ў параўнанні з ZX Spectrum) нагадвала клавіятуру IBM PC, мела нанесеную на клавішы кірыліцу.
  • SECAM-кодар для далучэння да савецкіх тэлевізараў.

У «Байта» была добрая камплектацыя і дакументацыя: у камплекце «Байта» былі 2 шнуры, 2 касеты ці дыскеты (у залежнасці ад мадыфікацыі «Байт» ці «Байт-01»), мноства Дапаможнікаў па эксплуатацыі для «Байт-01»; для «Байт» выйшла кніга з апісаннем пад назвай «Знакомьтесь — компьютер Байт». Гэты дапаможнік змяшчаў акрамя стандартнага апісання:

  • поўнае апісанне ўбудаванага Бэйсіка з прыкладамі выкарыстання, у тым ліку выкарыстання ўбудаванага сінтэзатара (сапрацэсара КР580ВИ53);
  • апісанне размеркавання памяці «Байта», з дэталёвым апісаннем сістэмных зменных;
  • апісанне сістэмы каманд Z80 (асэмблер Z80).

Адрозненні мадыфікацыі «Байт-01» ад «Байта»[правіць | правіць зыходнік]

  • «Байт-01» разлічаны на работу з кантролерам знешніх прылад замест магнітафона ў «Байта», адпаведна, у камплекце: КЗП, адаптар спалучэння з КЗП, дыскеты.
  • Аб’ём АЗП стаў складаць 128 КБ, але выкарыстоўваць яго так, як на 128-х ZX Spectrum, немагчыма — у «Байт-01» іншы прынцып арганізацыі пашыранай памяці. Для кіравання памяццю ў «Байт-01» існуе рэгістр канфігурацыі (апаратна змешчаны ў адаптары «Байт-01А»).
  • Сумяшчальнасць. У параўнанні з камп’ютарам «Байт» плата ў «Байт-01» перакампанавана. Выдалены ПЗП РТ5 і РТ7, якія адказвалі за рэжым сумяшчальнасці ў «Байт». Клавіятура не змянілася. Усё АЗП выканана на КР565РУ5 — абедзве лінейкі.

Кнопка «Совмест» стала — «Откл. звука».

  • Пры ўключэнні камп’ютар не адразу выходзіць у Бэйсік, а спрабуе загрузіць аперацыйную сістэму з дыскеты. Калі патрэбны Бэйсік, то падчас скідвання трэба трымаць адначасова націснутымі клавішы «ЫВА». З чаго вынікае, што ўбудаваны тэст памяці, які быў у «Байт», выкінуты з ПЗП. Таксама з гэтага вынікае, што «Байт-01» можна выкарыстоўваць як звычайны Спектрум без далучэння КЗП.
  • Для работы ў CP/M з’явіўся новы графічны рэжым — 512*192. Пераключэннем графічных рэжымаў займаецца порт кіравання экранам.

Раздымы[правіць | правіць зыходнік]

  • «ТВ».
  • «RGB» — для далучэння RGB-манітора.
  • «МФ» — для далучэння касетнага магнітафона.
  • «Сист» — для падключэння вонкавых інтэрфейсаў. Стандартна «Байт» дазваляў далучаць як савецкую перыферыю для «Байт», так і Spectrum-перыферыю: КЗП, спецыяльна распрацаваны для «Байта» і змяшчае некалькі НГМД і НЦМД), прынтар (напрыклад, МС6313 ці Epson FX800, далучаліся непасрэдна да КЗП) ці Beta Disk Interface.
  • «Питание».
  • «Джойстик» — для далучэння знешняга джойстыка.

Вонкавыя носьбіты[правіць | правіць зыходнік]

  • Тыповай прыладай для злічвання і запісу праграм быў бытавы касетны магнітафон. Носьбітам інфармацыі служыла класічная магнітафонная касета тыпу МК 60, якая дазваляла захоўваць да 500 КБайт інфармацыі. Працягласць загрузкі праграм сярэдняга аб’ёму складала ў сярэднім 2-3 хвіліны.
  • Для работы з НГМД і НЦМД ужываліся наступныя штатныя магчымасці.
  1. КЗП — завадская распрацоўка спецыяльна для «Байт-01». Адпаведна, выпускаліся ў больш позніх мадыфікацыях. Быў падобны да сучаснага Midi Tower-корпусу з некалькімі НГМД і НЦМД і далучаўся праз раздым «Сист» адмысловым адаптарам для спалучэння мадыфікацыі «Байт-01» з КЗП. Знешне камбінацыя «Байт» з КЗП мела падабенства хутчэй з сучаснымі IBM PC, чым са Spectrum. КЗП дазваляў далучаць НГМД, НЦМД, паралельны і паслядоўны парты, лакальную сетку. Быў прызначаны для работы ў АС CP/M.
  2. Перыферыя ZX Spectrum, падключалася праз «родныя» вонкавыя інтэрфейсы ZX Spectrum, такія як DISCiPLE, Beta Disk Interface, ZX Interface 1, ZX Interface 2 — гл. перыферыя ZX Spectrum. Перыферыя з дадзенымі інтэрфейсамі працавала альбо з дапамогай стандартных каманд Sinclair BASIC, альбо пад кіраваннем DOS-падобных сістэм, напрыклад TR-DOS.

Адной з праблем сумяшчальнасці «Байта» было тое, што на плаце ўсталяваны праграмны таймер КР580ВИ53, яго парты канфліктуюць з партамі Beta Disk Interface, што і стварае праблему далучэння кантролера. Першапачаткова супрацоўнікамі завода была распрацавана мадыфікаваная ПЗП TR-DOS спецыяльна для гэтага кантролера, якая была несумяшчальная са многімі праграмамі. Таму праграміст VfNG з New Group дапрацаваў гэтую прашыўку, што дазволіла вырашыць некаторыя (але не ўсе) праблемы. Тым не менш, клоны Beta Disk Interface з TR-DOS існавалі, далучаліся праз сістэмны раздым «Байта» і паспяхова выкарыстоўваліся.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [1] (руск.) — Камп’ютар «Байт».
  • [2] Архівавана 20 чэрвеня 2008. — працаздольныя вобразы гульняў і праграм (2 касеты) у фармаце TZX, якія ішлі ў камплекце з «БАЙТ»-ам.