Байцоўскі клуб (раман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Байцоўскі клуб
англ.: Fight Club
Выданне
Жанр transgressive fiction[d] і чорны гумар[d]
Аўтар Чак Паланік
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1996
Выдавецтва W. W. Norton & Company[d]
Наступны Fight Club 2[d]
Персанажы Narrator[d] і The Narrator[d]

«Байцоўскі клуб» (англ.: Fight Club) — раман амерыканскага пісьменніка Чака Паланіка, апублікаваны ў 1996 годзе ў ЗША выдавецтвам «W. W. Norton & Company».

У цэнтры сюжэту герой, які цярпіць на бяссонніцу, выкліканую непрыманнем грамадства спажывання. Таксама прычына яго хваробы ў незадаволенасці тым, як разумеюць мужнасць у амерыканскай культуры. Па парадзе свайго доктара, герой пачынае наведваць групы псіхалагічнай падтрымкі хворых і бяссонніца знікае. Але праз пэўны час гэты спосаб перастае дзейнічаць. У змаганні з хваробай герой сустракае таямнічага чалавека, Тайлера Дзёрдэна — стваральніка падпольнага байцоўскага клуба як радыкальнай формы псіхатэрапіі.

Дэвід Фінчэр у 1999 годзе зняў аднайменны фільм, галоўныя ролі ў якім сыгралі Брэд Піт і Эдвард Нортан. Выхад фільма і вялікая колькасць станоўчых водгукаў кінакрытыкаў паднялі папулярнасць Паланіка і дазволілі пачаць публікацыю новых раманаў з проматурамі, на якіх аўтар чытаў свае новыя, яшчэ неапублікаваныя творы.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]