Бай (міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бай, князь)
Jump to navigation Jump to search
Бай
першы князь беларусаў
Пераемнік: Белаполь
 
Дзейнасць: першачалавек, родапачынальнік беларускіх плямёнаў
Нараджэнне: Беларусь
Смерць: Беларусь
Дынастыя: Баявічы
 
Ваенная служба
Прыналежнасць: Беларусь
Званне: князь

Бай (Бой, Буй) — легендарны князь беларусаў, родапачынальнік тых плямёнаў, з якіх утварылася насельніцтва сучаснай Беларусі.

Змест легенды[правіць | правіць зыходнік]

Бай з'явіўся на Зямлі, калі свет толькі зачынаўся. Спачатку не было нічога, толькі адна вада, пасярод якой стаяў валун. Аднойчы Пярун пачаў кідаць маланкі ў гэты камень і выбіў тры яскаркі: белую, жоўтую і чырвоную. Як упалі яны ў ваду, усё ў свеце скаламуцілася. А як зноў пасвятлела, то аказалася, што вада ад зямлі адасобілася. На зямлі ўзніклі жывёлы і людзі. Адным з першых быў Бай, які стаў князем, меў шмат жонак і дзяцей. Перад смерцю Бай раздаў сынам спадчыну, а аднаму — Белаполю — аддаў двух сабак, якіх звалі Стаўры і Гаўры, і загад: колькі зямлі яны за дзень прабягуць, столькі дастанецца Белаполю. Сын злавіў дзвюх птушак — адну з паўднёвага мора, а другую з заходняга — і выпусціў, а сабакі пабеглі за імі. Па слядах гэтых сабак пацяклі дзве буйнейшыя беларускія рэчкі — Дзвіна і Дняпро.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.