Перайсці да зместу

Бакалея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бакалея (па-турэцку: bakkal прадавец тавараў першай неабходнасці, араб. بَقْلٌ‎‎ — зеляніна, гародніна) — сухія харчовыя тавары першай неабходнасці, полуфабрыкаты і кансервы, а таксама некаторыя базавыя гаспадарчыя тавары (мыла, пральны парашок, запалкі)[1]. З пункту гледжання арганізацыі прадуктовага рознічнага гандлю, бакалейныя тавары, якія адрозніваюцца працяглымі тэрмінамі хранення і непатрабавальнасцю ў захоўванні, супрацьпастаўляюцца гастранамічным, як правіла, гатовым да спажывання, больш дарагім і патрабуючым спецыяльных умоў захоўвання.

Слова з’явілася ва ўжытку ў дарэвалюцыйнай Расіі, дзе абазначала сухія харчовыя тавары — спачатку сухафрукты і вэнджаніну, пасля чай, цукар, кофе, муку, крупы, прыправы. Пазней слова распаўсюдзілася на бакалейную краму альбо аддзел у краме, якія вялі рознічны гандаль гэтымі таварамі. Уладальнік бакалейнай крамы — бакалейшчык.

У Савецкім Саюзе рэалізацыяй бакалейных тавараў сярод насельніцтва з 1950-х гг. займалася Галоўбакалея ў складзе Міністэрства гандлю СССР. У савецкім заканадаўстве былі вызначаны патрабаванні да працоўнага месца работніка бакалеі, да інвентарнай тары і другіх аспектаў гандлю[1], прадпісвалася весці сістэматычную барацьбу са шкоднымі насякомымі і грызунамі.

Па сучаснай гандлёвай класіфікацыі да харчовых бакалейных тавараў належаць: крупы, кухонная соль, мука, макаронныя вырабы, цукар, разрыхляльнікі цеста, кашы, пюрэ і локшына хуткага прыгатавання, агар, жэлацін, кандытарскія пасыпкі, канцэнтраваныя араматызатары і фарбавальнікі, прыправы, цукразаменнікі, крухмал, харчовыя канцэнтраты, дрожджы, чай і чайныя напіткі, кофе і кафейныя напіткі, харчовая сода, какава, алеі, воцат[2]. Дзякуючы даступнасці халадзільнага абсталявання, сучасныя магазіны каля дома звычайна гандлююць як бакалеяй, так і гастранамічнымі таварамі, уключаючы мясцовыя мясныя і малочныя вырабы, а таксама свежую гародніну і садавіну.

  1. а б Бакалейные товары в СССР (руск.). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 1 жніўня 2010.
  2. Кондрашова Е. А., Коник Н. В., Пешкова Т. А. Товароведение продовольственных товаров (руск.). — М.: Альфа-М, 2007. — С. 21. — 416 с. — ISBN 978-5-98281-108-0.