Перайсці да зместу

Бакальчатая іржа парэчак і агрэсту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бакальчатая ржа парэчак і агрэсту[1] — грыбковае захворванне  (польск.) парэчак і агрэсту[2]. Яно адносіцца да групы захворванняў, званых іржамі  (польск.), і выклікаецца відам Puccinia ribesii-caricis[1].

Часцей пашыраецца ў месцах, дзе паблізу растуць асокі — асноўныя расліны-гаспадары, на якіх паразітуе ржаўны грыб. Парэчкі і агрэст заражаюцца вясною спорамі, якія пападаюць з асок, дзе грыб зімуе ў тэлейтастадыі[1]. На ніжнім баку лісця, на кветках і маладых ягадах хворых раслін развіваецца эцыдыяльная (вясенняя) стадыя ў выглядзе жаўтавата-аранжавых пустул бакальчатай формы (адсюль назва). Хвароба выклікае заўчаснае адміранне і асыпанне пладоў і лісця[1].

  1. а б в г Іржа раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 417
  2. Па сучасных меркаваннях агрэст таксама адносіцца да роду Парэчкі (Ribes), але такі падзел склаўся традыцыйна