Бакінская вуліца (Мінск)
Выгляд
Неправераная
| Бакінская вуліца Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Назва ў гонар | Баку |
Бакінская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Баку. Ідзе ад вул. Варанянскага паралельна вул. Валадзько і потым завяршаецца скрыжаваннем з апошняй.
Будынкі вуліцы амаль выключна складаюць жылую забудову, большая частка з якой сядзібная аднапавярховая; некалькі шматпавярховых жылых дамоў былі пабудаваны у канцы 1987-88, 1998-1999 і 2001-2003 гг[1]. У 2015-2016 гг. увялі ў эксплуатацыю дом 14, які выкарыстоўваецца ў якасці магазіна[2].