Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) | |
---|---|
азерб.: Bakı Dövlət Universiteti | |
Арыгінальная назва | азерб.: Bakı Dövlət Universiteti |
Міжнародная назва | Baku State University |
Заснаваны | 1919 |
Рэктар | Эльчын Бабаеў |
Студэнты | 22 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро | Элмляр Акадэміясы |
Сайт | bsu.edu.az |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт (азерб.: Bakı Dövlət Universiteti) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Баку. Універсітэт уваходзіць у склад European University Association (EUA).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт размяшчаецца ў 4 карпусах, у складзе якога маецца таксама бібліятэка і спартыўная пляцоўка.
У склад універсітэта ўваходзяць НДІ прыкладной матэматыкі, фізічных праблем, выставачны цэнтр, 5 музеяў, бібліятэка і выдавецтва. Ва ўніверсітэце працуе 121 кафедра, уключаючы кафедры прыродазнаўчых і гуманітарных навук, 37 навукова-даследчых і навуковых лабараторый, дзе працуюць 200 навуковых супрацоўнікаў, кафедра азербайджанскай мовы і літаратуры, кафедра генетыкі.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- механіка-матэматычны
- прыкладной матэматыкі і кібернетыкі
- фізічны
- хімічны
- біялагічны
- геаграфічны
- геалагічны
- гістарычны
- юрыдычны
- філалагічны
- усходазнаўства
- бібліятэчны
- міжнароднага права і міжнародных адносін
- сацыяльных навук і псіхалогіі
- журналістыкі
- тэалогіі
- экалагічны
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Гейдар Аліеў — прэзідэнт Азербайджана (1993—2003)
- Абульфаз Эльчыбей — прэзідэнт Азербайджана (1992—1993)
- Леў Давідавіч Ландау — Фізік і матэматык, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1962 годзе