Бакінскі музей сучаснага мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакінскі музей сучаснага мастацтва
азерб.: Müasir incəsənət muzeyi
Заснаваны 2009
Адкрыты 2009
Месцазнаходжанне Азербайджан, Баку, AZ 1025, вул. Юсіф Сафараў, 5
Праезд Ст. метро «Хатай»
Адкрыты Аўторак - Нядзеля, 11.00 - 21.00
Білет Дарослыя: 5 AZN
Студэнты: 2 AZN
Вучні і дзеці: Бясплатна
Экскурсія: 5 AZN
mim.az
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей сучаснага мастацтва (азерб.: Müasir incəsənət muzeyi) — музей у сталіцы Азербайджана ў горадзе Баку.

Адкрыты 20 сакавіка 2009 года. У музеі сабраны больш за 800 работ азербайджанскіх мастакоў і скульптараў, якія ў асноўным працуюць у авангардным стылі. У музеі выстаўляюцца працы такіх майстроў, як Сатара Бахлулзадэ, Беюкага Мірзазадэ, Эльміра Шахтахцінскага, Таіра Салахава, Амара Эльдарава, Надзіра Абдурахманава.

Аўтарам дызайну музея з'яўляецца вядомы мастак Алтай Садыхзадэ. У музеі прадугледжаны зала дзіцячага мастацтва, бібліятэка, відэазала, рэстаран і арт-кафэ.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, першая лэдзі Азербайджана, пасол добрай волі ЮНЕСКА Мехрыбан Аліева і генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каісіра Мацуура.

Зноскі

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]