Бак (марскі тэрмін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бак, марскі тэрмін)
Jump to navigation Jump to search
Бак і палубак

Бак (нідэрл.: bakbak) — надбудова ў насавой частцы палубы, якая даходзіць да фарштэўня. Бакам называюць таксама і ўсю пярэднюю частку палубы (спераду ад фок-мачты або насавой надбудовы)[1].

Узвышэнне над верхняй палубай у насавой частцы карабля называецца палубак[1]. Падоўжаны палубак можа займаць да 2/3 даўжыні судна[2].

Асноўнае прызначэнне бакавай надбудовы заключаецца ў павелічэнні вышыні борта ў насавой частцы карабля, што важна для забеспячэння добрай мораходнасці, аховы верхняй палубы ад залівання пры сустрэчнай хвалі і павышэння непатапляльнасці. У падоўжаным баку на грузавых судах размяшчаюць грузавыя твіндэкі, на пасажырскіх суднах — каюты.

На палубе бака або ўнутры яго звычайна размяшчаюць якарнае і швартоўнае прылады. У буйных сучасных караблеў вышыня борта звычайна досыць вялікая, і бакавай надбудовы як такой яны не маюць альбо яе існаванне тлумачыцца іншымі прычынамі (напрыклад, неабходнасцю ў дадатковых памяшканнях).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Бак // Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.
  2. Палубы // Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Морской Словарь, М, Военное издательство МО СССР, 1959
  • Морской Энциклопедический Словарь, Л-д, «Судостроение», 1991, ISBN 5-7355-0280-8