Балабан (інструмент)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Балабан

Балабан (азерб.: Balaban, Шаблон:Lang-lez, перс.: دودوک альбо بالابان; Narmeh-ney, турэцк.: Balaban альбо Mey, узб.: Balaban або часам баламан) — язычковы драўляны духавы музычны інструмент з двайной трасцінай. Уяўляе сабой трубку з 9-ю адтулінамі для грання. З'яўляецца народным інструментам ў азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа. У Азербайджане балабан таксама называюць дзюдзюк (азерб.: Düdük). Блізкі па канструкцыі і гучанні з балабанам інструмент дудук (Арменія, у Грузіі — дудукі).

Для атрымання храматычных гукаў звяртаюцца да частковага прыкрывання адтулін, падбіраючы неабходную сілу ўдзімання. Гук балабана мяккі, злёгку вібруе, выразнага тэмбру. Звычайна выкарыстоўваюць 2 балабаны — на адным граюць мелодыю, на другім — вытрыманы арганны пункт. Часам да другога далучаюцца ударныя інструменты (дэф або нагар). На балабане выконваюць мелодыі песень, танцы, п'есы. Балабан ўключаецца ў аркестры і ансамблі народных інструментаў.

Шаблон:Азербайджанскія музычныя інструменты