Баладная опера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карціна па матывах «Оперы жабрака  (англ.)», акт 3, сцэна 2, Уільям Хогарт, каля 1728

Баладная опера (англ.: ballad opera) — разнавіднасць камічнай оперы, якая зарадзілася ў Вялікабрытаніі, а ў XVIII стагоддзі распаўсюдзілася ў Італіі, Францыі, Германіі і Іспаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1728 годзе ў Лондане была пастаўлена «Оперы жабрака  (англ.)» кампазітара Іагана Крыстафа Пепуша  (руск.) і паэта Джона Гея  (руск.), якая стала першай класічнай баладнай операй. Гэтая опера складаецца з некалькі аранжыраваных Пепушам народных песень, пародый на нумары з папулярных у той час у Англіі опер Г. Ф. Гендэля, а таксама з уверцюры і некалькіх музычных нумароў, складзеных самім Пепушам. «Опера жабрака» і жанр камічнай оперы ўвогуле аказалі істотны ўплыў на фармаванне нямецкага зінгшпіля, а таксама спарадзіла мноства перайманняў. Адным з іх стала сатырычная п’еса Бертольта Брэхта «Трохграшовая опера  (руск.)», напісаная ў 1928 годзе і ў тым жа годзе пастаўленая на сцэне з музыкай Курта Вейля; у 1948 годзе яшчэ адна версія гэтага твора была створана Бенджамінам Брытэнам  (руск.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Левик Б. В. Балладная опера // Музыкальная энциклопедия в 6 томах, БСЭ, М., 1973—1982, Т. 1, с. 310.
  • Балладная опера // Литературная энциклопедия терминов и понятий / Под ред. А. Н. Николюкина. — Институт научной информации по общественным наукам РАН: Интелвак, 2001. — 1596 с. — ISBN 5-93264-026-X.
  • Lawrence W. J., Early Irish Ballad opera and Comic opera, «MQ», v. VIII, 1922, No 3.
  • Gagey E. M., The Ballad opera, N. Y., 1937.
  • Handley-Taylor G. and Granville Barker Fr., J. Gay and the Ballad opera, в книге: M. Henrichsen’s 9th Music book, 1956;
  • Seedо В. О., Ballad opera and the Singspiel, Miscelanea en homenaje a monsecor H. Angles, Barcelona, 1958-61.