Перайсці да зместу

Балачанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балачанка
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Басейн 418 км²
Расход вады 2,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 2 км на поўдзень ад вёскі Кобзевічы
  Каардынаты 53°37′21″ пн. ш. 28°37′29″ у. д.HGЯO
Вусце Свіслач
  Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Балачанка
  Каардынаты 53°27′44″ пн. ш. 28°19′27,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач  Бярэзіна  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Чэрвеньскі раён, Пухавіцкі раён
physical
Балачанка
Балачанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Балача́нка — рака ў Чэрвеньскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 418 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

За Балачанкаю, дзе Блужскі бор
Вясёлую пазіцыю займае,
Адна сасна вартуе касагор,
Над хвойнікам схіліўшы свой убор,
Бо тоіць сум, журбу ў сабе старая.

Якуб Колас. «Мой дом».

Асноўныя прытокі: Чарняўка (справа). Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Кобзевічы Чэрвеньскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Балачанка Пухавіцкага раёна. У басейне ракі знаходзіцца возера Лочынскае. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім і ніжнім трапецападобная. Пойма раўнінная, двухбаковая, шырынёй 0,5—0,7 км. Ад вытоку на працягу 28 км рэчышча каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае, яго шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 3—6 м, у ніжнім 15—17 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.