Балачанка (гарадзішча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Балачанка, гарадзішча)
Jump to navigation Jump to search

Балачанка — археалагічны помнік, гарадзішча пачатак 1-га тысячагоддзя н.э. каля в. Балачанкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва -- Акопы Кацярыны.

За 2,5 км на паўднёвы усход ад в. Балачанкі, на правым беразе р. Балачанкі за 2 км ад яе ўпадзення ў р. Свіслач, у лесе, ва ўрочышчы Дубы.

Вышыня над летнім межанным узроўням вады ў рацэ 8-10 м. Пляцоўка амаль прамавугольная, памерам 64 х 35 м, выцягнута з паўночы на поўдзень. Умацавана 3 валамі і равамі. Унутраны вал з паўночнага боку вышынёй да 1 м, з паўднёвага - 0,5 м, сярэдні адпаведна 3 і 2 м, вонкавы -- 2 і 0,5 м. Глыбіня равоў 0,5-3,5 м. З паўднёвага боку прасочаны ўваход шырынёй 2 м. Пляцоўка, равы і валы пашкоджаны траншэямі і зямлянкамі часоў 2-й сусветнай вайны, гарадзішча і яго схілы параслі хмызняком і дрэвамі.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыў і абследаваў ў 1965 годзе Л. Д. Побаль, таксама абследавала ў 1985 годзе Т. С. Бубенька.

Культурны пласт каля 0,35 м. Знойдзены шлак, ляпная гладкасценная кераміка, рэшткі штрыхаванага посуду. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9