Балгарскае нацыянальнае адраджэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Балгарскае нацыянальнае адраджэнне

Балгарскае нацыянальнае адраджэнне (балг.: Българското национално възраждане) — перыяд балгарскай гісторыі ў канцы XVIII—XIX стст., звязаны са станаўленнем сучаснай балгарскай нацыі і барацьбой за культурную і палітычную незалежнасць ад Асманскай імперыі.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Балгарскі нацыянальны рух традыцыйна дзеляць на тры перыяды: ранні ад XVIII да пачатку XIX стагоддзя, сярэдні ад часу пачатку асманскіх рэформаў 1820-х гадоў да 1850-х гадоў (Крымскай вайны) і позні ад Крымскай вайны да вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе.

Эпоха характарызавалася ўздымам нацыяналізму, павышэннем цікавасці да свайго гістарычнага мінулага, фарміраваннем сучаснай літаратурнай мовы. Зараджаліся новыя формы культурнай дзейнасці — свецкія школы, чыталішты, аматарскія тэатры. З'яўляліся першыя навучальныя дапаможнікі, газеты і часопісы на балгарскай мове. Першапачаткова яны друкаваліся ў Румыніі і Аўстра-Венгрыі, а пазней і ў Асманскай імперый.

Важнай часткай нацыянальнага руху была барацьба за царкоўна-адміністрацыйную аўтаномію балгарскіх (паводле асноўнага насельніцтва) епархій, якія знаходзіліся ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата.

Дзеячы[правіць | правіць зыходнік]

  • Паісій Хілендарскі — аўтар «Славяна-балгарская гісторыя», заснавальнік Балгарскага адраджэння.
  • Сафроній Врачанскі — аўтар «Неделник», першай друкаванай кнігі на новабалгарскай мове і аўтабіяграфіі «Жыціе і пакуты грэшнага Сафронія».
  • Петр Беран — аўтар «Буквара з рознымі павучаннямі» («Рыбнага буквара»), першы балгарскі падручнік свецкага характару.
  • Васіл Апрылаў — стварыў свецкай балгарскай школы («Априловская гиназия»), заснаванай на прынцыпах узаемнага навучання.
  • Неафіт Базвелі — змагар за незалежнасць балгарскай царквы.
  • Неафіт Рыльскі — важную ролю ў станаўленні свецкай школы ў Балгарыі і метаду ўзаемнага навучання.
  • Райка Жынзіфаў — пісьменнік, перакладчык і грамадскі дзеяч.
  • Канстанцін Міладзінаў — паэт і фалькларыст.
  • Дзімітр Міладзінаў — паэт і фалькларыст.
  • Любен Каравелаў — паэт, пісьменнік і рэвалюцыянер.
  • Петка Славейкаў — паэт, публіцыст, асветнік, грамадскі дзеяч і фалькларыст.
  • Анфім (Чалыкаў) — першы па часе (зацверджаны Портай) экзарх Балгарскага экзархата.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Българско възраждане» — Николай Генчев, Издателство на Отечествения фронт ДП «Д.Найденов», Велико Търново, 1988 г.

Шаблон:Нацыянальнае адраджэнне