Балдахін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Балдахін (італ.: baldacchino — «шаўковая тканіна з Багдада») — урачысты навес над тронам, парадным ложкам, царкоўным алтаром; першапачаткова з тканіны, пазней таксама з каменя, драўніны, металу.

З’явіліся балдахіны на старажытным Усходзе, на асірыйска-вавілонскіх і старажытнаегіпецкіх барэльефах захаваліся выявы, на якіх над царом насілі вялікі парасон, які абараняў яго ад дажджу і спёкі.

У традыцыйным мастацтве Кітая сімвалізуе «шчаслівы лёс», заступніцтва. У многіх культурах балдахін — знак улады. У XII стагоддзі ў заходне-еўрапейскім раманскім, а затым і ў гатычным мастацтве пад уплывам арабскага Усходу з’яўляюцца каменныя балдахіны.