Балкон
Jump to navigation
Jump to search

Балкон Джульеты ў Вероне

Балкон Старога форта ў Дэлі
Балкон (фр.: balcon) — агароджаная вонкавая пляцоўка, якая напалову (ці больш) сваёй плошчы выступае за межы вонкавых сцен будынка, якія з ёй мяжуюць, і адкрытая да знешняй прасторы не менш чым з двух бакоў. Канструкцыйны элемент пабудовы і мастацкага афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр'еры (напрыклад, у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т. зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з'явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амвон) дойлідстве.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.
- Балкон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Балкон // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балкон
Гэты артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго яшчэ хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон {{subst:L}}.
|
У гэтым артыкуле маецца спіс крыніц або вонкавых спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў застаюцца няяснымі з-за адсутнасці зносак. Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць быть пастаўлены пад сумненне і выдаленыя. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы больш дакладныя спасылкі на крыніцы.
|