Перайсці да зместу

Балонскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балонскі ўніверсітэт
італ.: Università di Bologna
Заснаваны 1088
Рэктар Giovanni Molari[d][1]
Студэнты 96 945[2]
Краіна
Размяшчэнне
Сайт unibo.it (італ.) (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Балонскі ўніверсітэт — найстарэйшы бесперапынна існуючы ўніверсітэт Еўропы. Знаходзіцца ў італьянскім горадзе Балоння. У арабскім свеце канкурэнтам Балонскага з’яўляецца ўніверсітэт Аль-Карауін, найстарэйшы бесперапынна існуючы ўніверсітэт у свеце, аднак, у адрозненне ад еўрапейскіх, арабскія «ўніверсітэты» не выдавалі дыпломаў ад імя самой навучальнай установы. Уваходзіць у еўрапейскую ўніверсітэцкую асацыяцыю Утрэхцкая сетка.

Узнікненне прававой школы

[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная дата заснавання ўніверсітэта невядомая, але несумненна, што ў Балонні існавала школа «свабодных мастацтваў», якая карысталася асаблівай вядомасцю ў X і XI стагоддзях, дзе вучні ў выглядзе дадатковых заняткаў да курсу рыторыкі вывучалі рымскае права.

Балонскія студэнты нямецкай «нацыі» (зямляцтва). Мініяцюра XV стагоддзя
Сучасная студэнтка (2016 год)

Пачатак глыбокага вывучэння права паклаў Ірнерый у канцы XI стагоддзя. Гэты Ірнерый (часам званы Вернерам, Варнерыем, Гарнерыем) быў выкладчыкам у школе свабодных мастацтваў; вывучыўшы сам, без дапамогі настаўніка, Юстыніянава права, ён набыў рэпутацыю легіста. Па сведчанні Адфруа, балонскага юрыста XIII стагоддзя, творы якога ўтрымліваюць гістарычныя звесткі адносна прафесараў-папярэднікаў, Ірнерый адкрыў адмысловую юрыдычную школу па просьбе графіні Мацільды, былой уладальніцыцы Тасканы і часткі Ламбардыі. Цалкам праўдападобна, што гэтая прынцэса, прыхільніца папы рымскага, была супраць запрашэння ў свае суды равенскіх легістаў, якія адрозніваліся традыцыйнай варожасцю да папскага стальца.

Ірнерый адкрыў свае публічныя лекцыі ў 1088, які лічыцца годам заснавання яго інстытута, і займаў у ім кафедру да самай сваёй смерці (паміж 1125 і 1137 гадамі).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://www.unibo.it/sitoweb/giovanni.molari/cv-en Праверана 4 снежня 2023.
  2. https://www.unibo.it/en/university/who-we-are/university-today
  3. Directory of Open Access Journals — 2003.
  4. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.