Балота Саснягі (біялагічны заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саснягі
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 5,1 га
Дата заснавання 1992

Біялагічны заказнік «Саснягі» — мясцовага значэння. Утвораны і атрымаў статус ААПТ па рашэнні Чашніцкага paйвыканкама ў лютым 1992 года з мэтай захаваць адпаведны фларыстычны комплекс, месцы вырастання рэдкіх і знікаючых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за 2,7 км на паўночны захад ад в. Мядзвецк і за 6 км на паўночны захад ад в. Іванск. Агульная плошча заказніка 5,1 га.

Назва Саснягі ўтворана ад в. Саснягі Лепельскага раёна. Тэрыторыя заказніка знаходзіцца на аддаленні ад буйных населеных пунктаў, да яе няма добрага пад’езду на машынах, а гэта станоўча сказваецца на захаванні відаў, разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету заказніка.

Устаноўлена, што на тэрыторыі заказніка вырастае 127 відаў раслін, з якіх два віды раслін занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь — баранец звычайны і венерын чаравічак сапраўдны. Таксама віды, уключаныя ў спіс дзікарослых, дэкаратыўных, лекавых, харчовых і іншых гаспадарча-карысных раслін, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове і рацыянальным выкарыстанні на тэрыторыі рэспублікі: пералеска высакародная, чына гладкая, званочак персікалісты, пальчатакарэннік Фукса, гняздоўка звычайная.

Насаджэнні заказніка прадстаўлены дрэвастоем мясцовых відаў: бярозай, вольхай, елкай, ясенем, ліпай, дубам, вязам, клёнам, сасной. У Саснягах пражываюць 39 відаў птушак і 66 відаў наземных пазваночных жывёл[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Торбина, И. Сосняги / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). — 2006. — 22 жн. — С. 3.
  • Чашникский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 25-26.