Чысць (балота)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Балота Чысць)

Чысць — балота ў Вілейскім (5000 гектараў) і Маладзечанскім (1500 гектараў) раёнах Мінскай вобласці, у вадазборах рэк Уша і Ілія.

Балота нізіннага (76 %), вярховага (17 %) і мяшанага (7 %) тыпаў. Плошча 6500 гектараў, у межах прамысловага пакладу 4000 гектараў. Глыбіня торфу да 6,3 метраў, сярэдняя 1,8 метраў. Пасля спынення здабычы торфу на паліва землі рэкультываваныя, перададзены пад сельскагаспадарчае выкарыстанне (ворыва і сенажаць)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]