Балотныя глебы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

 

Histisol profile.jpg

Балотныя глебы — глебы з вялікай колькасцю нераскладзеных і паўраскладзеных раслінных рэшткаў (торфу), якія назапашваюцца ў іх пад уплывам доўгага залішняга ўвільгатнення.

Балотныя глебы па ступені развіцця працэсаў торфаўтварэння і аглейвання, што характэрна для іх, дзеляцца на тарфяныя (пласт торфу больш за 50 см), торфа-гліністыя (пласт торфу менш за 50 см, пад ім глеевы гарызонт) і глеева-балотныя, у якіх суцэльнага пласта торфу няма. З гаспадарчага пункту гледжання балотныя глебы прынята дзяліць на кіслыя, нейтральныя і шчолачныя, а таксама на саланчакаватыя, саланцаватыя, карбанатныя і жалезістыя.

Пасля асушэння і правядзення аграмеліярацыйных мер балотныя глебы могуць ператварацца ў высокапрадукцыйныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. На іх вырошчваюць высокія ўраджаі гародніны, бульбы, шматгадовых траў, канопляў і іншых культур. Распаўсюджаныя балотныя глебы ў паўночнай частцы Еўразіі[1].

Зноскі

  1. Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.