Балотнік кручкаваты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Балотнік кручкаваты
Callitriche hamulata.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Callitriche hamulata

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  509948
NCBI  119588
GRIN  t:80301
IPNI  430002-1
TPL  kew-31590

Балотнік кручкаваты[3] (Callitriche hamulata) — від травяністых раслін сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Грэнландыі. Этымалогія: лац.: hamus — «кручок», лац.: ulus — памяншальны суфікс, лац.: atus — прыкметнікавы суфікс[4]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным аднагадовая расліна, даўжынёй да 100 см. Сцеблы (0.3)0.4–0.7 мм у дыяметры, зялёнага або жаўтлява-зяленага колеру. Прыкветак серпападобны або напаўсерпападобны , 1×0.3 мм, напаўпразрыстыя, бялёсыя, на верхавіне кручкавата загнутыя. Від мае доўае, паралельнабаковае, ніцае лісце 25-50 × 0.5–1 мм і непрыкметныя малюсенькія зяленыя кветкі і плады. Плады сядзячыя, амаль круглявыя, 1.4–1.5 × 1.3–1.5 мм.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від еўрапейскі шырока-умераны (Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Чэхія, Данія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Францыя, Германія, Ірландыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Ісландыя, Італія, Нарвегія, Польшча, Румынія, Швецыя); таксама сустракаецца ў Грэнландыі, і як замежнік ў Аўстраліі. Расце ў межах або паблізу сажалак, канаў, у ручаях і рэках, у стаялай, павольна рухальнай і праточнай вадзе, асабліва ў кіслых водах (у тым ліку глыбокіх).

Ва Украіне расце ў вадаёмах левабярэжнага лесастэпу (прыгарад Харкава).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dictionary of Botanical Epithets (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]