Балтрамеюс Вілянтас

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Балтрамеюс Вілентас)
Jump to navigation Jump to search
Балтрамеюс Вілянтас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1525[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1587[1]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, пісьменнік

Балтрамеюс Вілянтас, або Барталамеус Вілент (літ.: Baltramiejus Vilentas; 1525, Літва — красавік/май 1587, Кёнігсберг) — перакладчык лютэранскага «Enchiridion» на літоўскую мову (1579), пастар, аўтар рэлігійных гімнаў. Стрыечны брат літоўскага першадрукара Марцінаса Мажвідаса.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

«Giesmės krikščioniškos» (1566)

Выдаў зборнік рэлігійных песень на літоўскай мове «Спевы хрысціянскія» («Giesmės krikščioniškos») у друкарні Іагана Даўбмана, якія дапоўніў двума песнямі ўласнага сачынення. Апроч таго, у другую частку ўключыў новыя пераклады псалмоў Абраомаса Кульвеціса, Аўгусцінаса Ёмантаса (Augustinas Jomantas) і інш. Арыгіналы зборніка «Спевы хрысціянскія» не захаваліся і вядомыя па факсімільных выданнях Юргіса Геруліса. Карыстаючыся перакладам Мажвідаса, нанова пераклаў з нямецкай на літоўскую малы Катэхізіс Марціна Лютэра «Энхірыдыён» (Katekizmas mažas, 1575; захавалася 2-е выд. 1579).

Пераклаў з лацінскай і польскай «Евангеллі і павучанні» («Evangelijas bei epistolas», 1579) — першы зборнік евангельскіх тэкстаў на літоўскай мове. У прысвячэнні герцагу Альбрэхту, апроч падзякі, змешчаны звесткі пра Мажвідаса і самога Вілентаса. «Евангеллі і павучанні» лічыцца найзначнейшым творам Вілентаса. Тэксты гэтага выдання чыталіся ў храмах Усходняй Прусіі да з'яўлення першага поўнага літоўскага Новага запавету (1701) і выкарыстоўваліся каталіцкай царквой у Літве. Ім карысталіся Ёнас Брэткунас, збольшага таксама Мікалоюс Даўкша, Ёнас Якнавічус (Jonas Juknavičius), жамойцкі біскуп Юзаф Арнульф Гедройц.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Baltramiejus Vilentas // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дини П. У. Балтийские языки. — М., 2002. — 544 с.
  • Языки мира: Балтийские языки. — М.: Academia, 2006. 224 с.