Балтыйская Антанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Балтыйская Антантапакт аб супрацоўніцтве, які быў падпісаны паміж Літвой, Латвіяй і Эстоніяй 12 верасня 1934 года ў Жэневе. Асноўная мэта пагаднення — сумесныя дзеянні ў знешняй палітыцы. Таксама да пагаднення былі дададзены абавязацельствы падтрымліваць адзін аднаго ў палітычным свеце. У канчатковым рахунку пакт апынуўся недзеяздольным — камбінаваная сіла трох нацый была неістотнай на фоне велізарных войскаў нацысцкай Германіі і Савецкага Саюза. Згодна з дамоўленасцямі, выкладзеных у пакце Молатава-Рыбентропа краінам Балтыйскай Антанты была адведзена роля «савецкай сферы ўплыву». У 1940 годзе ўсе тры краіны былі далучаны да складу СССР.