Балтыйская града
Выгляд
| Балтыйская града | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 54°13′25″ пн. ш. 18°07′24″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | Данія/Германія/Польшча/Расія/Літва/Латвія/Беларусь |
Балтыйская града — паласа ўзгорыста-градавага рэльефу з азёрнымі катлавінамі ўздоўж паўднёвага і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжаў Балтыйскага мора ад Даніі на захадзе да р. Дзвіна на ўсходзе (у межах Германіі, Польшчы, краін Балтыі і часткова Беларусі). Даўжыня каля 1500 км, шырыня 80—90 км, вышыня да 329 м (г. Вяжыца недалёка ад г. Гданьск, Польшча).
Пашыраны канцова-марэнны рэльеф, озы, друмліны, азёры (найбольшыя Мюрыц, Снярдвы, Мамры). Утварылася ў час апошняга зледзянення плейстацэну. На поўдні да Балтыйскай грады прымыкаюць зандравыя раўніны, падзеленыя далінамі рэк на Мекленбургскае, Паморскае і Мазурскае паазер’і. У Беларусі да яе адносяць Браслаўскую граду і ўсходнюю частку Латгальскага ўзвышша. Расліннасць — мяшаныя і хваёвыя лясы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балтыйская града // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).