Балтыйскі вакзал, Санкт-Пецярбург

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выгляд вакзала

Балтыйскі вакзал, адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, абслугоўвае толькі прыгарадныя цягнікі і па аб'ёме прыгарадных перавозак уваходзіць у лік найбуйнейшых у Расіі. Размешчаны на набярэжнай Абводнага канала, 120.

Пабудаваны для чыгункі ад Пецярбурга да Пецяргофа (сама дарога пабудаваная ў 1853 годзе). З 1853 па 1872 год вакзал называўся «Пецяргофскі». Сучасны будынак вакзалу пабудаваны ў 18551858 гадах архітэктарам А. І. Кракаў. Па баках будынка размяшчаліся двухпавярховыя флігелі, левы прызначаўся для імператарскай сям'і. Пероны маюць шкляное перакрыцце, у вітражы фасада ўсталяваны дзеючы дагэтуль гадзіннік «Павел Бурэ». Рух цягнікоў з вакзалу адчынены 21 ліпеня 1857 года. Сучасную вакзал атрымаў у 1872 годзе пасля адкрыцця чыгуначных зносін з Рэвелем (цяпер Талін).