Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта
Заснаваны 1947
Студэнты 16 000
Сайт kantiana.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта» (руск.: Балтийский федеральный университет имени Иммануила Канта, «БФУ імя І. Канта», «Кантыяна») — федэральная дзяржаўная аўтаномная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі, заснаваная ў 1947 годзе ў горадзе Калінінградзе (СССР), атрымала статус федэральнага ўніверсітэта 30 снежня 2010 года.

З’яўляецца найстарэйшым ВНУ Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Імя вядомага нямецкага філосафа Імануіла Канта ўніверсітэту прысвоена 23 мая 2005 года Распараджэннем № 630-р Урада Расійскай Федэрацыі.

Помнік Францыску Скарыну

У 2004 годзе па ініцыятыве нацыянальнага таварыства «Калінінградскае зямляцтва беларусаў» на тэрыторыі ўніверсітэта ўстаноўлены помнік Францыску Скарыну (скульптар А. Арцімовіч).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]