З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бальзамін бальзамінавы[1] (Impatiens balsamina) — расліна роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883
Кветкі бальзаміна бальзамінавага
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 25 да 45 см. Сцябло прамое, негалінаванае[2].
Лісце расліны ланцэтнае, вузкае, завостранае, каля асновы вузкаклінападобнае, па краі пілаватае.
Кветкі белага, ружовага, чырвонага колеру або пярэстыя. Шпорац пялёсткападобнага чашалісціка ад 1 да 1,5 см даўжынёй, сагнуты[2]. Кветкі апыляюцца пчоламі і іншымі насякомымі, а таксама некаторымі птушкамі, якія харчуюцца нектарам[3]. Плод — яйкападобная апушанаякаробачка.
Радзімай расліны з’яўляецца Кітай. Бальзамін бальзамінавы культывуецца ў паўднёвых абласцях Далёкага Усходу, у Сярэдняй і Малой Азіі, у Паўднёвай Еўропе, а таксама ў Індыі і Японіі.
Змяшчае крухмал, тлусты алей, сапаніны. У лісці расліны змяшчаецца рэчыва імпаціінід.
Зноскі